Официальное наименование:
Государственное учреждение образования "Зубковский детский сад Клецкого района"
Тип УО:
Учреждение дошкольного образования
Населенный пункт:
а.г. Зубки
Адрес:
222658, Минская, Клецкий, а.г. Зубки, Школьная,9
Телефон:
80179331224 (рабочий)
E-mail:
ds-zubsh@kletsk.edu.by

           

Аналіз работы ДУА "Зубкаўскі  дзіцячы  сад Клецкага раена" за 2015-2016 навучальны год   

    Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Зубкаўскі дзіцячы сад Клецкага раёна” разлічаны на 90 месц, рэжым работы – 10,5 гадзін.  У 2015/2016 навучальным годзе ва ўстанове працавала дзве рознаўзроставыя  групы. Агульная колькасць выхаванцаў склала 29 чалавек (2014/2015 навучальны год – 31).

Па-ранейшаму, пытанне аховы і ўмацавання здароўя дзяцей застаецца кіруючым у дзейнасці дашкольнай установы. Створаны спрыяльныя ўмовы для аховы жыцця і здароўя дзяцей, выконваецца рэжым дня, забяспечваецца клапатлівы догляд за кожным дзіцем. Наладжана сістэма загартоўвання і прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні прастудных захворванняў і грыпу: паласканнее горла пасля кожнага прыему ежы, праветрыванне  памяшканняў у час прагулкі. Падчас заняткаў праводзяцца фізкультхвілінкі, паміж заняткамі - дынамічныя паўзы.  На працягу года выхавальнікі праводзілі фізкультурныя досугі, дні здароўя.

     На  прагулцы выхавальнікамі правозяцца  рухомыя  гульні, фізічныя  практыкаванні, што  дазваляе  у поўнай меры выкарыстаць загартоўванне  паветрам (дыхальная гімнастыка з  мэтай загартоўвання органаў дыхання). Праца з выхаванцамі будуецца з улікам асобасна-арыентаванага падыходу. Прадугледжана чарадаванне розных відаў дзейнасці, што  дазваляе  выкарыстоўваць  прыродныя загартоўваючыя  сілы паветра, сонца і  вады.

     На працягу навучальнага года  ўвага надавалася выхаванню навыкаў здаровага ладу жыцця. Набытыя стэнды “Правілы дарожнага руху”, “Пажарная бяспека”, “Парады  доктара” дапамагалі наглядна авалодаць правіламі  асабістай бяспекі як дзецям, так і бацькам.

     У 2015  годзе колькасць дзён прапушчаных адным дзіцем павысілася  і склала  3.4 дня (2014 – 1.6, 2013-1.3), ў параўнанні раённы- 2.4 дня.

     Аднак у параўнанні з мінулым годам паменшылася колькасць выпадкаў пропускаў з прастуднымі захворваннямі (2015 - 4, 2014 – 7 выпадкаў, 2013–5), і павялічылася колькасць пропускаў па іншых захворваннях (ветраная воспа – 7 (2014 год – 0), мікраспарыя – 2 (2014 год- 0)).                     

      На падставе аналізу лістоў здароўя, колькасць дзяцей  з другой групай здароўя большая (больш дзяцей прыходзіць у дзіцячы сад з такой групай), аднак на  канец навучальнага года назіраецца зніжэнне колькасці дзяцей з другой групай здароўя.

 

Характарыстыка па  групам  здароўя

29 дзяцей

 

Мал.гр.

1 гр.

2 гр.

3 гр.

30 дзяцей

 

Мал.гр.

1 гр.

2 гр.

3 гр.

4

10

-

4

10

-

Ст.гр.

8

7

-

Ст.гр.

12

4

-

усяго

12 (41%)

17

 (59%)

-

Усяго

16 (53%)

14

(47)

-

 

 

1

2

3

4

2015-2016

41%

59%

 

 

2014-2015

48%

52%

-

-

2013-2014

17%

83%

-

-

 

     Але, нягледзячы на ​​работу накіраваную на зніжэнне захворвання, есць недахопы: на фізкультурных занятках мала выкарыстоўваюцца рытмічныя рухі пад музыку, што збядняе  фізкультурныя заняткі, не заўседы ў час раняшняй гімнастыкі ў дзяцей было аблегчанае адзенне. У наступным навучальным годзе выхавальнікам неабходна працягваць работу па выкананню санітарна-гігіенічных патрабаванняў да арганізацыі адукацыйнага працэса, ствараць неабходныя ўмовы да павышэння рухальнай актыўнасці дзяцей, забяспечваць эфектыўнасць правядзення ўсіх форм фізкультурна-аздараўленчай работы і загартоўваючых мерапрыемстваў.

    Важнай крыніцай  здаровага ладу жыцця з'яўляецца  рацыянальнае харчаванне, арганізацыя якога ў дашкольнай установе адбываецца ў адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі, на паставе прыкладнага10-дзеннага меню, арганізаваны электронны варыянт напісання меню. На працягу года праводзілася С-вітамінізацыя блюд. У кастрычніку 2015 года на  харчблоку дзіцячага  сада была ўстаноўлена сістэма  па  ачысцы вады, што  дазволіла арганізацыю пітнога  рэжыму ў групах праводзіць  у адпаведнасці патрабаванням санітарных норм.

    Інфармацыю аб арганізацыі харчавання бацькі атрымоўвалі на  бацькоўскіх сходах, у час гутарак выхавальнікаў з бацькамі, у бацькоўскіх кутках размяшчалася інфармацыя аб арганізацыі рацыянальнага харчавання дома, буклеты.

     Аналіз стану арганізацыі харчавання ў дашкольнай установе паказвае, што сярэдні працэнт выканання натуральных норм за 2015  год склаў 89,2% (2014 – 91%) раенны паказчык 91%. Да студзеня месяца ў дастатковай колькасці дзеці атрымлівалі свежую садавіну, за кошт нарыхтавання са свайго сада.

     Выкананню норм у межах 100% перашкодзіла недахоп некаторых прадуктаў харчавання – какао (66-86%), дрожжы (60-71%), лімонная кіслата (32-50%), садавіна (сакавік-май 50-56%).

     На працягу года калектыў працаваў над захаваннем і  ўмацаваннем здароўя дзяцей праз выкарыстанне сучасных здароўезберагаючых тэхналогій.

      Для рэалізацыі пастаўленай задачы на працягу навучальнага года было праведзена 2  тэматычных педагагічных савета: “Арганізацыя і  правядзенне загартоўваючых працэдур на  працягу дня”, “Арганізацыя рухомых гульняў у час прагулкі”, семінары-практыкумы “Загартоўванне ў дзіцячым  садзе”, “Уплыў дыхальнай гімнастыкі на здароўе дзяцей”, адкрытыя прагляды ранішняй гімнастыкі (педагог Скрунда С.П.) і арганізацыі  рухомай гульні   у час  прагулкі (педагог Арлова А.П.).

     У групах маецца  спартыўны інвентар для арганізацыі гульняў: кеглі, скакалкі, абручы, разметачныя фішкі, мячы, гульня  “Гольф”,  ”Гарадкі” (старэйшая  рознаўзроставая група, выхавальнік  Арлова  А.П.), каляровыя  ленты, якія выносяцца  на вуліцу  у час прагулак для правядзення гульняў, фізічных практыкаванняў, эстафет, выкарыстоўваюцца  на  занятках, для правядзення фізкультхвілінак, гульняў. У  кожнага  выхавальніка есць картатэка спартыўных гульняў, фізкультхвілінак, пальчыкавых і дыхальных гімнастык. У выхавальніка  Арловай  А.П. распрацавана   картатэка артыкуляцыйнай гімнастыкі, якую яна   выкарыстаўвае ў рабоце  з дзецьмі.

     Аднак, напаўненне спартыўных куткоў  у групах патрабуе дапрацовак адпаведна  пераліку спартыўнага  абсталявання ў групах.

     Планаванне адукацыйнага працэсу ў групах будуецца  на аснове вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі. Аналіз планаў выхавальнікаў паказаў, што на  працягу  тыдня плануюцца  рухомыя гульні, спартыўныя   практыкаванні  па ўмацаванню  ў   дзяцей асноўных рухаў з улікам, узроста дзяцей  у групе як на  першую палову  дня, так  і  пасля сну.

     Аднак, адпаведна  тэматычнаго кантролю, было высветлена, што выхавальнікамі Арловай  А.П., Скрунда С.П., Кароль К.А. не плануюцца кансультацыі з бацькамі   па  арганізацыі  рухомых гульняў з дзецьмі ў выхадныя  дні, асвятленню  пытанняў уплыву рухомых гульняў на   здароўе дзяцей, кансультацыі  плануюцца не  адпаведна сезоннасці, зместу гадавой задачы дашкольнай  установы.

    У дапамогу выхавальнікам ў метадычным кабінеце есць распрацаваны кансультацыйны матэрыял па арганізацыі  загартоўваючых працэдур, выкарыстанню тэхналогій зберажэння і стымулявання здароўя  з выхаванцамі   дашкольнага  узросту.

    Для забеспячэння прафесійнага роста педагогаў ў аддзеле адукацыі створана сістэма метадычнага суправаджэння і падтрымкі спецыялістаў, якая ўключае ў сябе “Школу маладога кіраўніка”, “Школа пачынаючага выхавальніка” і метадычныя аб’яднанні па катэгорыям груп, дзе павышалі свой узровень выхавальнікі і загадчык дзіцячага сада. Кіраўніцтва ўстановы ажыццяўляла кансультаванне маладога педагога па актуальным пытанням арганізацыі адукацыйнага працэса, атрыманыя веды прымяняліся ў практычнай дзейнасці.

     Педагагічны калектыў складаецца з 4 педагогаў: загадчык і выхавальнікі. 50% педагогаў маюць першую кваліфікацыйную катэгорыю, 50% - без катэгорыі (загадчык, малады спецыяліст), 50% - з вышэйшай адукацыяй, 50% - з сярэдне-спецыяльнай.

     Для павышэння навукова-тэарытычнага ўзроўня педагогаў метадычны кабінет дзіцячага сада  папаўняўся нагляднымі дапаможнікамі па адукацыйных  вобласцях “Элементарныя матэматычныя ўяўленні”, “Дзіця і прырода”, навінкамі метадычнай літаратуры. Працэнт забяспечанасці праграмна-метадычнымі і вучэбнымі дапаможнікамі складае 70 % (2014 год  - 54.4%, 2013 год – 59.8%).

    Па запыту бацькоў былі  аранізаваны дадатковыя адукацыйныя паслугі, што дазволіла надаць педагагічнаму працэсу больш развіваючы характар. У 2015-2016 годзе  на платнай аснове працаваў гурток па падрыхтоўцы дзяцей да школы,  які наведвала 11 дзяцей (2015 – 11 дзяцей), 100% - дзяцей старэйшай групы. Кіраўніком гуртка быў назначаны настаўнік 4 класа ДУА “Зубкаўская сярэдняя школа”, заняткі праводзіліся ва ўстанове сярэдняй адукацыі ў класах пачатковай адукацыі, якія спрыялі развіццю пазнавальных працэсаў, фарміраванню вучэбных навыкаў ў дзяцей, што з’яўляецца асновай для засваення псіхалагічнай гатоўнасці да школы.

    Для развіцця ў дзяцей тэатральна – мастацкіх  здольнасцей была арганізавана дзейнасць гуртка на бясплатнай аснове “У свеце казак” (кіраўнік гуртка - выхавальнік  Арлова А.П.). Вынікі работы гуртка можна было ўбачыць у выступленні выхаванцаў на ранішніках з паказам тэатралізаваных казак.

    Для развіцця мастацкіх здольнасцей быў арганізаваны  гурток  па  выяўленчаму мастацтву “Чароўны пэндзаль” (кіраўнік гуртка – Кароль К.А.), якая на занятках праз выкарыстанне  нетрадыцыўных тэхнік  малявання далучала дзяцей да прыгожага.

     Узаемасувязь  педагогаў і бацькоў спрыяла дасягненню станоўчых вынікаў у развіцці і выхаванні дзяцей. На працягу года былі праведзены разнастайныя формы ўзаемадзеяння педагогаў і бацькоў для паўна- вартаснага развіцця дзіцяці: агульныя бацькоўскія сходы, накіраваныя на забеспячэнне бацькоў інфармацыяй пра змест адукацыйных паслуг ўстановы, разнастайная друкаваная інфармацыя ў кутках для бацькоў у выглядзе папак перасовак з кансультацыйным матэрыялам, буклетаў рознай тэматыкі: бацькам будучых першакласнікаў, асновы бяспекі, як навучыць дзіця  апранацца, мы за  задаровы лад жыцця і  іншыя. На працягу года былі  арганізаваны семінары-практыкумы для бацькоў “У здаровым  целе – здаровы дух”, “У пошуках здароўя” , у час правядзення якіх сумесна  з бацькамі абмяркоўваліся праблема  захаваня здароўя дзяцей, прычыны узнікнення хваробы, што дазволіла бацькам, прыняўшым удзел у мерапрыемствах, павысіць  свой педагагічны ўзровень у пытаннях  арганізацыі загартоўвання дома, арганізацыі дзіцячага  досуга.   На групавых бацькоўскіх сходах абмяркоўваліся праблемы захавання і ўмацавання здароўя, асаблівасці псіхафізічнага развіцця дзяцей, арганізацыі харчавання ў дашкольнай установе, падрыхтоўка   дзяцей да школы. У рамках праведзенай акцыі “Дапаможам  пярнатым  сябрам”, на тэрыторыі з’явіліся новыя   кармушкі і шпакоўні, а дзякуючы акцыі “Падары дзіцячаму саду кветку” экалагічны пакой папоўніўся пакаевымі  раслінамі.

    На  працягу года былі  арганізаваны выставы “Чараўніца  зіма”, “Мой сябар Святлафор”, “Генеалагічнае  дрэва  маей сям’і”.

     У  рамках рэалізацыі пераемнасці паміж дашкольным навучаннем і пачатковай школай праводзіліся экскурсіі ў школу: спартыўную залу,  кабінет выяўленчага мастацтва, бібліятэку, спартыўную пляцоўку. Выхаванцамі старэйшай групы былі наведаны школьныя выставы “Ярмарка восені”, “Святая пасха”. Вучні другога класа падрыхтавалі і паказалі казку “Пеўнік  і гарошынка”. Асаблівае эмацыянальнае задавальненне выклікала ў дзяцей   спартыўнае свята з удзелам выхаванцаў старэйшай групы і вучняў  першага класа “Зімовыя алімпіяды”. У час  бацькоўскага схода для  бацькоў будучых школьнікаў настаўнікам пачатковых класаў Шыла В.С. была дадзена кансультацыя  “Школа. Неабходныя умовы пры падрыхтоўцы да школы”,  засяроджана ўвага  на асноўныя аспекты па адаптацыі дзяцей да навучання ў школе.  Праведзеная работа садзейнічала выхаванню  ў дзяцей дашкольнага узросту цікавасці да школы, падтрыманню цікавасці да навучання ў ей.

    Дзейнасць адміністрацыі ў навучальным годзе была накіравана на  стварэнне неабходных умоў: матэрыяльна-тэхнічнае, метадычнае і фінансавае забеспячэнне, павышенне якасці адукацыйнага працэса. Матэрыяльная база   дзіцячага сада папаўнялася з наступных крыніц фінансавання: дзейнасці папячыцельскага савета, спонсарскай дапамогі, выканання платных паслуг,  збору і здачы макулатуры.

За сродкі папячыцельскага савета ў групы былі набыты цацкі, навагоднія падарункі, вучэбныя дапаможнікі,  арганізавана  аплата за тэхнічнае  абслугоўванне сістэмы ачысткі  вады (на агульную суму 8473000 рублеў). З дапамогай спонсараў набыты наглядна-дэманстрацыйны матэрыял ў метадычны кабінет, набыты мальберт, дэмантрацыйная дошка,  арганізавана   замена у групах кубкаў, салатнікаў у старэйшай групе, набыты інфармацыйныя  стэнды “Пажарная бяспека”, “Парады   доктара”, “Правілы дарожнага руху”, “Прафсаюзнае жыцце”, “Вугалок  харчавання”, абноўлены кухонны інвентар, аформлены экалагічны   пакой, закуплены будаўнічы  матэрыял для афармлення мэтэаралагічнай пляцоўкі на тэрыторыі  дзіцячага сада, цацкі на агульную суму 14065530 рублеў. Сродкі, атрыманыя ад аказання  платных паслуг, складаюць 4174400 рублеў, ад здачы макулатуры – 460000.  Усяго  за 2015/2016 навучальны год матэрыяльная база дзіцячага сада папоўнілася на  суму 22538530 рублеў.

     Згодна  тыпавога пераліку працэнт забяспечанасці дзіцячага сада цацкамі і гульнявым матэрыялам у параўнанні з  мінулым годам павялічыўся і складае 67%. (2014/2015 навучальны год - 65%) У наступным навучальным годзе неабходна аптымізаваць работу  па стварэнню ўмоў для арганізацыі прадметна-развіваючага асяроддзя: папоўніць групы абсталяваннем для працоўнай,  пазнавальна-практычнай, фізічнай дзейнасці

     Зыходзячы з аналіза работы і існуючых праблем, калектыў дашкольнай установы вызначыў задачу на наступны навучальны год: працягваць работу педагагічнага калектыва па ўмацаванню здароўя дзяцей, далучэнню іх да здаровага ладу жыцця праз супрацоўніцтва з сям’ей.

 

 

Уважаемые родители! Сообщаем Вам информацию о работе нашего учреждения в период праздничных дней.

7 апреля 2017 года наш детский сад встречал музыкальных руководителей дошкольных учреждений.

"Скоро в школу" под такой тематикой 31 марта в нашем учреждении прошло родительское собрание для законных представителей воспитанников, старшей подгруппы.

Стена
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.