Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек
Официальное наименование:
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Зубкаўскі дзіцячы сад Клецкага раёна"
Тип учреждения:
Учреждение дошкольного образования / Установа дашкольнай адукацыі
Населенный пункт:
аг. Зубки
Адрес:
222658, Мінская вобласць, Клецкі раён, аг. Зубкі, Школьная,9
Телефон:
80179331224 (рабочы)
E-mail:
ds-zubsh@kletsk.edu.by

           

   

     УВАГА! Наш сайт  змяніў платформу. Запрашаем пазнаёміцца з нашым новым сайтам http://sadzubki.kletsk-asveta.gov.by

Запрашаем на афіцыйны сайт Дзяржаўнай установы адукацыі "Зубкаўскі дзіцячы сад Клецкага раёна".        

    Паважаныя госці інтэрнэт сайту! Захоўвайце правілы распіраторнага этыкету! Беражыце сябе і  сваіх блізкіх!

 

     

     Мы рады штодзённым віртуальным зносінам з Вамі. Наш сайт у першую чаргу адрасаваны тым, хто зацікаўлены ў гарманічным і ўсебаковым развіцці свайго дзіцяці, хто гатовы падзяліцца вопытам і расказаць пра цяжкасці навучання і выхавання дашкольніка, хто жадае супрацоўнічаць з кваліфікаванымі спецыялістамі.

    На старонках нашага сайта Вы можаце даведацца аб нашых планах і апошніх навінах, пра жыццё дзяцей у групе і ва ўстанове дашкольнай адукацыі, аб арганізацыі дадатковых адукацыйных паслуг, звыш базавага кампанента, пазнаёміцца ​​з нарматыўнымі прававымі актамі, якія рэгламентуюць дзейнасць устаноў дашкольнай адукацыі, атрымаць парады спецыялістаў:  выхавальнікаў дашкольнай адукацыі, медыцынскай сястры.  Вы таксама можаце задаць  пытанні, якія Вас  цікавяць, унесці прапановы па ўдасканаленні працы ва ўстанове дашкольнай адукацыі.

      Наш сайт можа быць карысны і для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі. Тут Вы можаце пазнаёміцца ​​з метадычнымі распрацоўкамі, вопытам работы нашых педагогаў, планаваннем, картатэкамі розных гульняў.

Наша ўстанова дашкольнай адукацыі сёння:

      1 рознаўзроставая група з агульнай колькасцю - 12 выхаванцаў  ад 3 да 6 гадоў.

Рэжым  працы ўстановы - з 7.30 да 18.00.

Адукацыйны працэс ажыццяўляецца на беларускай мове.

Мы сэрца  аддаём дзецям!

Кадравае забяспечанне.

  3 педагогі: загадчык і 2 выхавальнікі.

66,6% - педагогаў маюць першую кваліфікацыйную катэгорыю,

33,4% - без катэгорыі (загадчык);

66,6 % - з вышэйшай адукацыяй,

33,4% - з сярэдняй спецыяльнай.

Наша мэта: рознабаковае развіццё і сацыялізацыя дзіцяці ранняга і дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбамі.

Наша гадавая задача на  2020/2021 навучальны год:       

Педагагічнаму калектыву  накіраваць работу на фарміраванне  ўяўленняў выхаванцаў аб аб’ектах жывой і нежывой прыроды ў працэсе арганізацыі  розных відаў дзейнасці.

Стена
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.