Вітаем Вас на старонках раздзелу "Мая Радзіма Беларусь!", дзякуючы якому Вы разам с дзецьмі бліжэй пазнаеміцеся с гісторыяй роднага краю, культурай, традыцыямі і звычаямі беларусаў і многім іншым.
- Чалавек без Радзімы, як салавей без песні.
- Толькі таму пашана будзе, хто Радзіму не на словах любіць.
- За Радзіму сваю будзь героем у баю.
- Мінск – сталіца – усяму свету святліца.
- На Радзіму сонца свеціць бясконца.
- Родная зямля мякчэй чужой пярыны.
- Ад душы працуеш – Радзіму шануеш.
- На родным полі расце лепшая доля.
- Той патрыёт, хто змагаецца за народ.
- Бацькоў любі, старых паважай, здароўе беражы, Радзіме верна служы.
15 сакавіка Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
Дзень Канстытуцыі Беларусі святкуюць 15 сакавіка ў памяць аб тым, што ў гэты дзень у 1994 годдзе новая канстытуцыя нашай рэспублікі была прынятая. Прэамбула, дзевяць частак (у якія ўвайшлі 146 артыкулаў) - гэта састаўныя часткі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Слова «канстытуцыя» паходзіць ад лацінскага «строй».
Канстытуцыя дзяржавы з'яўляецца дакументам вышэйшай юрыдычнай сілы.
Першай Канстытуцыяй у свеце называюць юрыдычны кодэкс, выдадзены шумерскім кіраўніком каля 2300 гадоў да нашай эры. На жаль, дакумент не захаваўся.
Самым старым зборам законаў, які існуе дагэтуль (але не дзейнічае), з'яўляецца Судзебнік Ур-Намму, выдадзены у 2050 годзе да нашай эры.
Першую Канстытуцыю Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі прынялі ў 1919 годзе. У далейшым яна неаднаразова змянялася.
На сённяшні дзень Канстытуцыя Беларусі гарантуе правы любога грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на годнае жыццё і асобаснае развіццё.
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з'яўляецца дакументам вышэйшай юрыдычнай сілы, вызначае статус асобы, у ёй адлюстраваны прававыя прынцыпы, замацаваныя ў найважнейшых міжнародных дакументах. Яна ўстанавіла адказнасць дзяржавы за стварэнне ўмоў для годнага і вольнага развіцця асобы.
Канстытуцыя гарантуе права на працу як найбольш годны сродак самасцвярджэння чалавека ў адпаведнасці з яго прызначэннем і здольнасцямі, права на ахову здароўя, а таксама бясплатную агульную сярэднюю і прафесійна-тэхнічную адукацыю. Сярэдняя спецыяльная і вышэйшая адукацыя даступная для ўсіх у адпаведнасці са здольнасцямі.
Грамадзянам Беларусі гарантуецца права на сацыяльнае забеспячэнне ў старасці, у выпадку інваліднасці і па іншых прычынах. Дзяржава праяўляе клопат аб ветэранах вайны і працы, а таксама аб асобах, якія страцілі здароўе пры абароне дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца Кіраўніком дзяржавы, гарантам Канстытуцыі, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна.
Правы і абавязкі грамадзян, замацаваныя ў Асноўным Законе, ўзаемазвязаны. Захаванне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, паважлівае стаўленне да сімвалаў краіны - Дзяржаўнага сцягу, Дзяржаўнага гербу, Дзяржаўнага гiмну - патрыятычны абавязак кожнага з нас.
Мы раскажам Вам цікавыя звесткі пра Беларусь.
Беларусы з даўняга часу ўмеюць не толькі працаваць, але і адпачываць. Мы раскажам Вам аб галоўных святах нашага народа.
Дадзеная старонка паведаміць вам аб назвах месяцаў. Беларускі каляндар.
Вашыя дзеці з задавальненнем пагуляюць у прапанаваныя беларускія гульні.
Фізкультхвілінкі і пальчыкавыя гімнастыкі на беларускай мове.
Дадзены артыкул дапаможа Вам убачыць усю прыгажосць беларускага слова.
Роля сям'і ў выхаванні патрыятычных пачуццяў у дзяцей
дашкольнага ўзросту
Безумоўна, аснова выхавання чалавека закладваецца ў сям'і. Патрыятычнае выхаванне, цікавасць да духоўнага пачатку нашага жыцця таксама павінны пачынацца ў сям'і. Кожная сям'я - гэта свой замкнёны свет і сваё жыццё, свае радасці і смуткі, клопаты і традыцыі, свой побыт.
У сучаснай сям'і вялікі прамежак часу дзіця мае зносіны з мамай. Менавіта з ёй складаюцца даверлівыя адносіны, абмяркоўваюцца трывогі, пытанні, патрэбы. Аднак для дзяцей не менш важныя і зносіны з татам. Чым часцей бацька мае зносіны з дзіцем, тым больш цеснымі становяцца эмацыйныя сувязі, а чым раней бацька далучаецца да догляду за малым, тым мацней і глыбей яго бацькоўскія пачуцці.
Устаноўлена, што ў сем'ях, у якіх бацькі праводзяць шмат часу за размовамі, гульнямі з дзецьмі, то дзеці лепш развіваюцца. Аднак даказана, што дзеці, пазбаўленыя магчымасці мець зносіны з бацькамі або з адным з іх, валодаюць павышанай адчувальнасцю, маюць цяжкасці ў наладжванні кантактаў з аднагодкамі. Толькі трывалыя зносіны бацькоў з дзіцем спрыяюць усталяванню глыбокіх эмацыйных сувязяў, атрымліваюць узаемную радасць.
Выхаванне дзяцей у любові і павазе да бацькоў, шанаванні продкаў - адна з вядучых ідэй педагогікі. Іншая ідэя - гадаваць будучага сем'яніна з малых гадоў шляхам фарміравання станоўчых маральных якасцяў (працавітасці, памяркоўнасці, падатлівасці, стараннасці, сціпласці, сумленнасці).
Рэкамендацыі для бацькоў.
- Выхаванне маленькага патрыёта пачынаецца з самага блізкага для яго - роднай хаты, вуліцы, дзе ён жыве, дзіцячага саду.
- Звяртайце ўвагу дзіцяці на прыгажосць роднай вескі.
- У час прагулкі раскажыце, што знаходзіцца на вашай вуліцы, пагаворыце пра значэнне кожнага аб'екта.
- Дайце ўяўленне аб рабоце грамадскіх устаноў: пошты, крамы, бібліятэкі і г.д. Паназірайце за працай супрацоўнікаў гэтых устаноў, адзначце каштоўнасць іх працы.
- Разам з дзіцем прымайце ўдзел у працы па добраўпарадкаванні і азеляненні свайго двара.
- Пашырайце уласны кругагляд
- Вучыце дзіця правільна ацэньваць свае ўчынкі і ўчынкі іншых людзей.
- Чытайце яму кнігі пра радзіму, яе герояў, пра традыцыі, культуру свайго народа
- Заахвочвайце дзіця за імкненне падтрымліваць парадак, прыкладныя паводзіны ў грамадскіх месцах.
Вывучаем родную мову
ВЕЛЬМІ ВАЖНА навучыць сённяшніх дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, а таксама бегла на ёй размаўляць. Яны мала чуюць родную мову ў шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас, іх маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы. Увесці рускамоўных дзяцей у атмасферу жывога беларускага слова, далучыць іх да багацця роднай мовы, адчуць яе прыгажосць, мелодыку, своеасаблівасць нам дазваляюць фальклорныя і лепшыя класічныя творы для маленькіх дзяцей: калыханкі, забаўлянкі, песенкі, казкі, вершы і інш. Гэта робіцца з мэтай развіцця першапачатковых навыкаў разумення мовы, умення паўтараць і па меры магчымасці самастойна ўзнаўляць узоры беларускага маўлення.
Паважаныя, дарослыя! Далучэнне дзяцей да культуры свайго народа - складыная і крапатлівая праца. Мы прапануем вашай увазе адзін са сродкаў азнаямлення дзяцей з народнымі прыказкамі і прыкметамі.
1. Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі./ М-ва адукацыі Рэсп.Беларусь, - Мінск, НІА, 2019