Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Правільнае харчаванне - залог здароўя

Дата: 9 апреля 2020 в 09:33, Обновлено 29 июля 2020 в 13:06
Автор: Дорына Я. І.

Стравы, з якіх складаецца наша меню, вельмі важныя для здароўя. Харчаванне павінна быць паўнавартасным, разнастайным і забяспечваць арганізм усімі неабходнымі для нармальнай жыццядзейнасці інгрэдыентамі: бялкамі, тлушчамі, вугляводамі, мінеральнымі рэчывамі і вітамінамі.

Бялкі складаюцца з амінакіслот, якія бываюць замяняльнымі і не. Дэфіцыт хаця б адной незамяняльнай вядзе да хваробы.  Амінакіслоты ўтрымліваюцца ў мясе, рыбе, соі, гароху, фасолі. А калі не хапае бялку ў харчаванні, змяншаецца ўстойлівасць арганізма да інфекцый, бо зніжаецца ўзровень антыцел. І дэфіцыт бялку, і яго лішак шкодныя для арганізма. Лішак павялічвае нагрузку на печань і ныркі, парушае страваванне.

Тлушчы патрэбны арганізму як крыніца энергіі. Яны служаць матэрыялам для сінтэзу некаторых гармонаў. Лішак іх вядзе да гіперхалестэрынеміі. 

Вугляводы складаюць большую частку харчовага рацыёну, крыніца іх — агародніна і садавіна. Чым больш чалавек ужывае вугляводаў, тым больш парушаецца вугляводна-тлушчавы абмен, і лішак іх ператваецца ў тлушч.

Рацыянальнае харчаванне дазваляе не толькі захаваць здароўе, працаздольнасць, але і нармальную вагу цела. Небяспечнае для арганізма таксама і недаяданне. У выніку не толькі зніжаецца вага, але з’яўляюцца авітамінозы і іншыя парушэнні абмену рэчываў.

У асоб з лішняй вагой цела змяненню падвяргаюцца перш за ўсё сэрца і печань. Сярод захворванняў, звязаных з атлусценнем, можна назваць цукровы дыябет, артэрыяльную гіпертэнзію, артрыты, варыкознае пашырэнне вен, жоўцекаменную хваробу. Такія людзі маларухомыя, сярод іх назіраецца высокая смяротнасць.

Яшчэ хочацца дадаць, што цяжка здрадзіць сваім звычкам, якія складваліся гадамі, многім не хапае часу, каб планаваць сваё меню, але задумацца пра рацыянальнае харчаванне варта, каб захаваць здароўе да старасці.

Крыніца:

news.21.byother-news/2015/08/27/1111759.html

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.