Арганізацыя і правядзенне народных святаў ва ўстанове дашкольнай адукацыі: значнасць і крытэрыі эфектыўнасці
Без прошлого — нет будущего,
Без языка — нет нации,
Без нации — нет культуры,
Без культуры — нет народа.
Арганізацыі і правядзенню народных святаў у дашкольнай установе сёння надаецца вялікая ўвага. Педагогі імкнуцца выкарыстаць усе сродкі далучэння дашкольнікаў да вытокаў народнай культуры, захаванню яе традыцый.
Толькі выхаванне дзяцей дашкольнага ўзросту ў духу народных традыцый можа развіваць у іх нацыянальную самасвядомасць, павагу да свайго народу, акрамя таго, яны будуць адкрытыя да вывучэння і ўсведамлення значнасці культуры іншых народаў і павагі да іх.
Таму арганізацыя народных святаў для дашкольнікаў, накіравана на ўсебаковае і гарманічнае развіццё дзіцяці. Важна падтрымаць сваю нацыянальную культуру, сканцэнтраваць у сабе характар народа, выхаваць годную асобу, якая зможа развіваць, захоўваць народныя традыцыі.
Жыццё ў дзіцячым садзе павінна быць яркім, багатым ўражаннямі, як добрая цікавая кніга, лепшымі старонкамі якой павінны стаць святы. Святы знаёмяць дзяцей з народнымі традыцыямі, абрадамі, фальклорам беларускага народа, ствараюць у дзяцей радасны настрой, выклікаюць станоўчы эмацыянальны ўздым, фарміруюць святочную культуру: апавяданні пра традыцыі свята, яго арганізацыі, госцевым этыкеце. Падрыхтоўка да свята выклікае ў дзяцей цікавасць , наде больш урачыстасці; на аснове цікавасці фарміруюцца іх маральныя якасці, мастацкі густ.
Сістэма свят стварае духоўную агульнасць дзяцей і дарослых. Пры падрыхтоўцы і правядзенні святаў адбываецца ператварэнне нясмелых дзяцей у эмацыйных, ініцыятыўных. Яны міжвольна ўключаюцца ў працэс гульні, што адпавядае прыродзе дашкольніка, дзе дзіця арганічна спазнае новыя музычныя вобразы, набывае ўменні, навыкі, развівае фантазію. Добра спланаванае, падрыхтаванае па спецыяльным сцэнары свята прынясе радасць не толькі дзецям, але і дарослым.
Асаблівая ўвага павінна надавацца сумеснаму ўдзелу ў творчых мерапрыемствах. Гэта дапамагае аб'яднаць сям'ю і напоўніць яе вольны час новым зместам. Можна арганізаваць святы і вольны час, забавы, тэатралізаваныя паказы, інтэграваныя такія як святы «Мой любімы горад», «Народны касцюм» і святы фальклорнага кірунку "Восеньскія вячоркі», «Калядкі», «Масленіца», «Вялікдзень, «Купалле» і іншыя. У святочнай праграме можна выкарыстоўваць інсцэніроўкі казак, вершаў, прапанаваць бацькам з дзецьмі ўдзельнічаюць у розных конкурсах.
Важна адзначыць, што сумесная дзейнасць дарослых і дзяцей, ствараюць у іх магутную матывацыю да пазнання, на якім засваенне ідзе лёгка і нязмушана.
Вельмі значна ў працэсе свята афармленне, якое перш за ўсё павінна адказваць зместу свята. Неабходна імкнуцца каб афармленне развівала ў дзяцей мастацкі эстэтычны густ, было зразумела для дзіцяці, стварала ва ўсіх радасны настрой. Мэтазгодна размеркаваць абавязкі па афармленню свята ў дзіцячым садзе паміж супрацоўнікамі і бацькамі выхаванцаў. Нескладаныя даручэнні можна даць і дзецям: ім таксама важна ўсведамляць і ўбачыць сваю ролю ў правядзенні святочнага мерапрыемства.
Народныя святы заўсёды звязаны з гульнёй. Трэба памятаць, што народныя гульні як жанр вуснай народнай творчасці з'яўляюцца нацыянальным багаццем, і мы павінны зрабіць іх здабыткам нашых дзяцей.
Кожнае свята ў даўніну меў свае звычаі і традыцыі, свой «сцэнар». Своеасаблівасць традыцый залежала ад ідэі свята, яго значнасці для грамадства, таму ў кожнага свята былі свае галоўныя і другарадныя дзеючыя асобы, атрыбуты, песні, замовы, спецыфічныя стравы, гульні, карагоды. Ні адно свята не абыходзіцца, вядома, без гульні на музычных інструментах. Музычныя гульні дазваляюць зрабіць спевы, гульню на музычных інструментах больш цікавай для дзяцей.
Прадумана пабудаваныя святы ствараюць магчымасць для ўсебаковага развіцця асобы дзіцяці, дапамагаюць нашым выхаванцам ў далейшым адчуць сябе носьбітамі беларускай культуры, нацыянальных традыцый беларускага народа і роднага краю.
Судотык з народным мастацтвам і традыцыямі, удзел у народных святах духоўна ўзбагачаюць дзіця, выхоўваюць гонар за свой народ, падтрымліваюць цікавасць да яго гісторыі і культуры. Народныя святы спрыяюць таму, каб дзеці добра ведалі і паважалі сваё мінулае, свае вытокі, гісторыю і культуру свайго народа.
Народныя святы па сваёй прыродзе педагагічныя, яны ўключаюць у адзінае святочнае дзеянне і дзяцей, і дарослых. Народнае свята стварае магчымасць развіцця дзіцяці, фарміравання асноў музычнай культуры ў адзінстве ўсіх яе кампанентаў, даступных дзецям дашкольнага ўзросту. Усё гэта спрыяе развіццю ўстойлівай цікавасці не толькі да канкрэтных малым фальклорным формах, але і да музычнага народнага мастацтва ў цэлым.
Такім чынам, народныя святы выклікаюць у дзяцей пачуццё радасці, эмацыйна станоўчае стаўленне да дзіцячага сада, жаданне наведваць яго, ўзбагачае дзяцей новымі ўражаннямі і ведамі, падахвочвае да актыўнай творчай дзейнасці, спрыяе інтэлектуальнаму і сацыяльнаму развіццю дзяцей дашкольнага ўзросту.
Крыніца: Дубініна Д.М. Выхаванне ў дзяцей дашкольнага ўзросту цікавасці да беларускай мастацкай літаратуры і фальклору.-Мінск: Новое знание, 2016