Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Статут

Дата: 10 июня 2019 в 10:34, Обновлено 29 июля 2020 в 12:54
Автор: Дорына Я. І.

ЗАЦВЕРДЖАНА

Рашэнне

Клецкага раённага выканаўчага камiтэта

13.04.2020 №514

 

СТАТУТ

дзяржаўнай установы адукацыi

«Зубкаўскі  дзіцячы сад Клецкага раёна»

(Зубкаўскі  дзіцячы сад)

(новая рэдакцыя)

УСТАВ

государственного учреждения образования

«Зубковский детский сад Клецкого района»

(Зубковский детский сад)

(новая редакция)

  1. Агульныя палажэнні
  1. Дадзены Статут з’яўляецца новай рэдакцыяй Статута дзяржаўнай установы адукацыі «Зубкаўскі дзіцячы сад Клецкага раёна»  (далей– Дзіцячы сад), зарэгістраванага рашэннем Клецкага раённага выканаўчага камітэта  ад 12.11.2009  у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за № 690598106.
  2. Дзяржаўная ўстанова адукацыi «Зубкаўскі дзіцячы  сад  Клецкага раёна» створана рашэннем Клецкага раённага выканаўчага камiтэта ад 23.10.2009  № 1316 на базе Зубкаўскага  дзіцячыага  сада.  

            Зубкаўскі  дзіцячы сад  заснаваны ў 1978 годзе.

  1. Найменне ўстановы адукацыі:

на рускай мове - Государственное учреждение образования «Зубковский детский сад Клецкого района»;      

        на беларускай мове - Дзяржаўная ўстанова адукацыi «Зубкаўскі дзіцячы  сад Клецкага раёна»;

скарочаная назва ўстановы дашкольнай адукацыі:

          на рускай мове - Зубковский детский сад.

на беларускай мове –  Зубкаўскі дзіцячы  сад.

 Месца знаходжання Дзіцячага сада: 222658, Рэспубліка Беларусь, аграгарадок Зубкі, вуліца Школьная, д.9, Клецкі раён, Мінская вобласць.

4. Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Зубкаўскі дзіцячы  сад Клецкага раёна» ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, дэкрэтамі, указамі і распараджэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і іншымі актамі заканадаўства.

5. Тып дзяржаўнай установы адукацы - установа дашкольнай адукацыі,

6. Від дзяржаўнай установы адукацыі - дзіцячы сад.

  1. Заснавальнікам дзяржаўнай установы адукацыі «Зубкаўскі дзіцячы сад Клецкага раёна» і ўласнікам маёмасці з’яўляецца Клецкі раённы выканаўчы камітэт (далей – Заснавальнік).
  2. Дзіцячы сад з’яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, фінансуецца з раённага бюджэту, форма ўласнасці – раённая камунальная ўласнасць.
  3. Органам дзяржаўнага кіравання, упаўнаважаным Заснавальнікам кіраваць маёмасцю Дзіцячага сада, з’яўляецца ўпраўленне па адукацыі, спорце і турызме  Клецкага раённага выканаўчага камітэта (далей – Орган кіравання ).
  4. Змяненні і дапаўненні ў Статут Дзіцячага сада ўносяцца пасля іх зацвярджэння Заснавальнікам у парадку, устаноўленным дзеючым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
  5. Дзіцячы сад мае пячатку з адлюстраваннем Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, штамп са сваёй назвай, разліковы і іншыя рахункі ў банках Рэспублікі Беларусь.
  6. Дзіцячы сад з’яўляецца юрыдычным арганам, які мае ў аператыўным кіраванні адасобленую частку дзяржаўнай уласнасці, нясе самастойную адказнасць па сваіх абавязках, можа ад свайго імя набываць  і ажыццяўляць маёмасныя і немаёмасныя правы, выконваць абавязацельствы, быць ісцом і адказчыкам у судзе.
  7. Дзіцячы сад ажыццяўляе віды эканамічнай дзейнасці   ў адпаведнасці з агульнадзяржаўным класіфікатарам ОК РБ 005-2011 «Віды эканамічнай дзейнасці», які зацверджаны пастановай Дзяржстандарту  Рэспублікі Беларусь   ад  05.12.2011 № 85:

85100 –  дашкольная адукацыя;

56290 – іншыя паслугі па грамадскаму харчаванню.

З мэтай папаўнення пазабюджэтных грашовых паступленняў Дзіцячы сад можа ажыццяўляць платныя віды дзейнасці ў адпаведнасці са Статыстычным класіфікатарам СК 27.005-2015 «Платные услуги населению» (СКППН), зацверджаным пастановай Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 28.08.2015 № 101:

      1. – паслугі ў вобласці дашкольнай адукацыі.     
  1. Асноўнай мовай навучання і выхавання ў Дзіцячым садзе з’яўляецца беларуская і руская.
  2. Вядзенне справаводства ў Дзіцячым садзе ажыццяўляецца на беларускай і (ці) рускай мовах.

  1. Прадмет, мэты і задачы дзейнасці

дзіцячага сада

       16. Прадметам дзейнасці Дзіцячага сада з’яўляецца ажыццяўляемая ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь дзейнасць, якая ўключае ў сябе рэалізацыю дзяржаўных адукацыйных стандартаў дашкольнай адукацыі, вучэбнай праграмы і вучэбнага плана дашкольнай адукацыі, праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі; спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю; праграмы выхавання і абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

         17. Асноўнымі мэтамі дзейнасці Дзіцячага сада з’яўляецца забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы дзіцяці ранняга  і дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбамі, фарміраванне ў яе маральных норм, садзейнічанне набыццю ёй сацыяльнага вопыту.

  1. Асноўнымі задачамі Дзіцячага сада з’яўляюцца:

забеспячэнне дашкольнай адукацыі выхаванцам у адпаведнасці       з адукацыйнымі стандартамі дашкольнай адукацыі;

далучэнне выхаванцаў да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцяў;

выяўленне і развіццё індывідуальных схільнасцяў                               і інтэлектуальна-творчага патэнцыялу выхаванцаў;

забеспячэнне iнтэлектуальнага, асобаснага i фiзiчнага развiцця;

         забеспячэнне ранняй сацыялiзацыi дзяцей у калектыве аднагодкаў i   дарослых;

забеспячэнне пераемнасці дашкольнай і першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі;

фарміраванне культуры сямейных адносін, каштоўнаснага стаўлення да сям’і;

стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі выхаванцамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і аказання ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;

ахова здароўя выхаванцаў, фарміраванне асноў здаровага ладу жыцця.

19. Дзіцячы сад будуе свае адносіны з сям’ёй па пытаннях выхавання і навучання выхаванцаў на прынцыпах супрацоўніцтва; узаемадзейнічае з установамі агульнай сярэдняй адукацыі, пазашкольнага выхавання і навучання, дзяржаўнымі арганізацыямі аховы здароўя, установамі культуры, спорту, добраахвотнымі таварыствамі, юрыдычнымі і фізічнымі асобамі.

       3. Арганізацыя адукацыйнага  працэсу

 ў дзіцячым садзе

20. Дзіцячы сад забяспечвае атрыманне дашкольнай адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай       адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю.

  1. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ў Дзіцячым садзе ажыццяўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі вучэбна-праграмнай дакументацыі.  Да вучэбна-праграмнай дакументацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі адносяцца вучэбныя планы і вучэбная праграма дашкольнай адукацыі, вучэбныя планы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, зацверджаныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
  2. Тэрмін атрымання дашкольнай адукацыі вызначаецца законнымі прадстаўнікамі выхаванцаў. Пры гэтым тэрмін засваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі складае да пяці гадоў дзесяці месяцаў і можа быць павялічаны на адзін год па медыцынскіх паказчыках ці па жаданні бацькоў (законных прадстаўнікоў) выхаванцаў.
  3. Навучальны год у Дзіцячым садзе пачынаецца 1 верасня. Прыём дзяцей у Дзіцячы сад ажыццяўляецца на працягу каляндарнага года пры наяўнасці ў ім свабодных месцаў.
  4.  Залічэнне ў Дзіцячы сад  асоб для атрымання дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца на падставе заявы бацькоў (законных прадстаўнікоў) выхаванца, медыцынскай даведкі аб стане здароўя выхаванца, накіравання, выдадзенага Органам кіравання для засваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, а пры патрэбе і іншых дакументаў, прадугледжанных заканадаўствам.
  5.  Дзіцячы сад функцыянуе з 10.5-гадзінным рэжымам работы  пяць дзён у тыдзень (за выключэннем дзён дзяржаўных свят) з 7.30 да 18.00.
  6.  Для арганізацыі навучання і выхавання выхаванцы аб’ядноўваюцца ў групу:

рознаўзроставую (ад трох да сямі гадоў).

  1.  На аснове запыту бацькоў (законных прадстаўніко) і на падставе рашэння Заснавальніка ў Дзіцячым садзе могуць адкрывацца вырыятыўныя формы дашкольнай адукацыі па рэжыме кароткачасовага знаходжання.
  2.  Камплектаванне групы, вызначэнне рэжыму работы Дзіцячага сада ажыццяўляецца штогод з 1 верасня ў адпаведнасці з запытамі бацькоў (законных прадстаўнікоў) выхаванцаў на аснове рашэння  Заснавальніка.
  3.  Асноўнымі формамі арганізацыі адукацыйнага працэсу ў Дзіцячым садзе з’яўляецца гульня, заняткі. Акрамя асноўных форм арганізацыі адукацыйнага працэсу, могуць выкарыстоўвацца іншыя формы: экскурсія, назіранне, калектыўная праца і іншыя.
  4.  Штодзённая колькасць заняткаў (гульняў) у групе і іх паслядоўнасць вызначаюцца вучэбным планам, які распрацоўваецца         і зацвярджаецца загадчыкам установы дашкольнай адукацыі.
  5.  Навучанне і выхаванне ў Дзіцячым садзе ажыццяўляецца на беларускай і (ці ) рускай мове. Асноўнай мовай навучання і выхавання з’яўляецца беларуская мова і вызначаецца Заснавальнікам з улікам пажаданняў законных прадстаўнікоў выхаванцаў.
  6.  У адукацыйным працэсе Дзіцячага сада дапускаецца выкарыстанне навучальных выданняў, афіцыйна зацверджаных або дапушчаных у якасці адпаведнага віду вучэбнага выдання Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, рэкамендаваных арганізацыямі, якія ажыццяўляюць навукова-метадычнае забяспечанне адукацыі, а таксама іншых выданняў, якiя вызначаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублікі Беларусь.
  7. Аказанне паслуг у Дзіцячым садзе на платнай аснове ажыццяўляецца на падставе дагавора аб платных паслугах у сферы адукацыі.
  8. На працягу года ў Дзіцячым садзе ўстанаўліваюцца канікулы. Агульная працягласць канікул сто дзесяць дзён: летнія – дзевяноста каляндарных дзён, зімовыя – дзесяць каляндарных дзён, вясновыя – дзесяць каляндарных дзён.

На канікулах дзеці наведваюць Дзіцячы сад. У канікулярны час прыярытэтнымі відамі дзіцячай дзейнасці з’яўляюцца фізкультурна-аздараўленчая і мастацка-эстэтычная дзейнасць.

  1. У адукацыйным працэсе псiхолага-педагагiчная дыягностыка развiцця дзяцей выкарыстоўваецца толькi са згоды i ў прысутнасцi бацькоў (законных прадстаўнiкоў) дзяцей пасля растлумачэння iх правоў, звязаных з правядзеннем дыягностыкi i толькi з мэтай вызначэння аптымальнай праграмы развiцця канкрэтнага дзiцяцi.
  2. Дзіцячы сад забяспечвае 3-х разовае харчаванне ў адпаведнасцi з нормамi харчавання дзяцей ва ўстановах дашкольнай адукацыі, зацверджанымi пастановай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства гандлю Рэспублiкi Беларусь для дадзенай узроставай катэгорыі.
  3.  Арганізацыя харчавання выхаванцаў у Дзіцячым садзе, а таксама плата бацькоў (законных прадстаўнікоў) за харчаванне дзяцей у Дзіцячым садзе ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
  4.   Медыцынскае абслугоўванне выхаванцаў Дзіцячага сада ажыццяўляецца штатнымі медыцынскімі работнікамі Зубкаўскай урачэбнай амбулаторыі агульнай практыкі і медыцынскім персаналам установы аховы здароўя  “Клецкая цэнтральная раённая бальніца”, які разам з загадчыкам Дзіцячага сада нясе адказнасць за здароўе выхаванцаў, іх фізічнае развіццё, правядзенне лячэбна-прафілактычных мерапрыемстваў, сістэматычнае абследаванне выхаванцаў, выкананне санітарна-гігіенічных нормаў, распарадку дня, рэжым і якасць харчавання выхаванцаў.

4. Правы і адказнасць Дзіцячага сада

  1. Дзіцячы сад у адпаведнасці з заканадаўствам мае права:

ажыццяўляць адукацыйную  дзейнасць;

фарміраваць структуру і штатны расклад Дзіцячага сада;

удзельнічаць    у    навуковай,    эксперыментальнай    і   інавацыйнай

 дзейнасці, дзейнасці па навукова-метадычнаму забеспячэнню  адукацыі;

ажыццяўляць міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі;

           ажыццяўляць іншую дзейнасць, якая не забаронена заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь і прадугледжана Статутам.

  1. Дзіцячы сад абавязаны:

ажыццяўляць адукацыйны працэс у адпаведнасці з патрабаваннямі  адукацыйных стандартаў дашкольнай  адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай  адукацыі, вучэбна-праграмнай дакументацыяй адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, якая прадугледжана Паладжэннем  аб установе дашкольнай адукацыі;

забяспечваць якасць дашкольнай адукацыі;

ствараць бяспечныя ўмовы пры арганізацыі адукацыйнага працэсу;

забяспечыць распрацоўку і прыняцце правіл унутранага распарадку Дзіцячага сада;

ствараць неабходныя ўмовы для арганізацыі харчавання і аказання першай медыцынскай дапамогі выхавальніка;

знаёміць бацькоў (законных прадстаўнікоў) выхаванцаў пры залічэнні дзіцяці ў Дзіцячы сад з яго Статутам, пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, па іх патрабаванні – з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;

аказваць садзейнічанне ўпаўнаважным дзяржаўным органам у правядзенні кантролю за забяспечаннем якасці дашкольнай адукацыі;

выконваць іншыя абавязкі, устаноўленыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

  1. Дзіцячы сад ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку нясе адказнасць за:

неадпаведнасць метадаў і сродкаў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу ўзроставым, індывідуальным асаблівасцям і патрабаванням выхаванцаў, стану іх здароўя;

парушэнне законных правоў і абавязкаў выхаванцаў і работнікаў Дзіцячага сада;

невыкананне санітарных норм і правіл;

дзеянні, якія прывялі да парушэння норм па бяспецы жыцця, ахове здароўя выхаванцаў і работнікаў Дзіцячага сада.

5. Правы і абавязкі ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу Дзіцячага сада

  1. Удзельнікамі адукацыйнага працэсу Дзіцячага сада з’яўляюцца выхаванцы, іх бацькі (законныя прадстаўнікі), педагагічныя работнікі.
  2. Парадак  прыёму  асоб  для  атрымання   дашкольнай  адукацыі

 вызначаецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

  1. Адносіны выхаванцаў і работнікаў Дзіцячага сада будуюцца на аснове супрацоўніцтва, павагі да асобы выхаванца, дазволу яму свабоды развіцця.
  2. Выхаванцы маюць права на:

атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі праграмамі;

перавод у іншую ўстанову адукацыі ў парадку, усталёваным заканадаўствам;

ахову жыцця і здароўя на працягу знаходжання ў Дзіцячым садзе     і падчас арганізацыі адукацыйнага працэсу;

на павагу сваёй годнасці;

атрыманне сацыяльна-педагічнай і псіхалагічнай дапамогі з боку спецыялістаў адукацыі;

на развіццё творчых здольнасцяў;

на захаванне месца ў Дзіцячым садзе;

іншыя правы ў адпаведнасці з актамі заканадаўства.

  1. Правы і абавязкі педагагічных і іншых работнікаў Дзіцячага сада ўстанаўліваюцца заканадаўствам, сапраўдным Статутам, працоўнымі дагаворамі (кантрактамі) і іншымі лакальнымі актамі.
  2. Педагагічныя работнікі маюць права на:

забеспячэнне ўмоў для ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці;

творчую ініцыятыву, свабоду выбару педагагічна абаснаваных форм і метадаў навучання і выхавання;

доступ да вучэбна-праграмнай дакументацыі, вучэбна-метадычных дапаможнікаў, інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў;

павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку згодна з заканадаўствам;

          правядзенне ва ўстаноўленым парадку эксперыментальнай дзейнасці па выкарыстанні новых методык, праграм i iншых сродкаў выхавання i навучання, а таксама апрабацыю педагагiчных iнавацый, у тым лiку аўтарскiх праграм;

атэстацыю, з мэтай павышэння кваліфікацыйнай катэгорыі  ў адпаведнасці з парадкам, устаноўленным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь;

удзел у навуковай, эксперыментальнай, інавацыйнай, міжнароднай дзейнасці;

маральнае і матэрыяльнае заахвочванне за поспехі ў педагагічнай дзейнасці;

аб’яднанне ў прафесійныя саюзы, іншыя грамадскія аб’яднанні, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству;

удзел у кіраванні Дзіцячым садам;

абарону прафесійнага гонару і годнасці;

іншыя сацыяльныя гарантыі, прадугледжаныя актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

  1. Педагагічныя работнікі абавязаны:

ажыццяўляць сваю дзейнасць на прафесійным узроўні, які забяспечвае рэалізацыю адукацыйных праграм;

выконваць прававыя, маральныя і этычныя нормы;

паважаць гонар і годнасць выхаванцаў і іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

павышаць свой прафесійны ўзровень, праходзіць педагагічную атэстацыю;

весці здаровы лад жыцця, прапагандаваць яго сярод выхаванцаў       і іх бацькоў (законных прадстаўнікоў);

ствараць спецыяльныя ўмовы, неабходныя для атрымання адукацыі асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;

праходзіць папярэдні медыцынскі агляд пры паступленні на працу  і перыядычныя медыцынскія агляды ў парадку, якi ўстанаўлiваецца Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь;

выконваць палажэнні Статута;

выконваць загады і ўказанні загадчыка Дзіцячага сада, рашэнні, прынятыя саветам Дзіцячага сада, педагагічным саветам;

несці персанальную адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь за стварэнне здаровых і бяспечных умоў падчас знаходжання выхаванцаў ва ўстанове адукацыі і пры арганізацыі адукацыйнага працэсу;

ажыццяўляць iншыя абавязкi ў адпаведнасці з актамі заканадаўства.

  1. Педагагічную дзейнасць не могуць ажыццяўляць асобы:

          якія не маюць права займацца педагагічнай дзейнасцю ў выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі;

якія маюць судзімасць;

прызнаныя недзеяздольнымі і абмежавана дзеяздольнымі;

  1. Пры ўзнікненні ў перыяд ажыццяўлення педагагічнай дзейнасці абставін, якія перашкаджаюць яе ажыццяўленню і прадуглежанных сапраўдным Статутам, ажыццяўленне педагагічнай дзейнасці спыняецца ў адпаведнасці з заканадаўствам.
  2. Бацькі (законныя прадстаўнікі) непаўналетніх выхаванцаў маюць права на:

азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі Дзіцячага сада, устаноўчымі дакументамі, а таксама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;

удзел у кіраванні Дзіцячым садам;

абарону правоў і законных інтарэсаў выхаванцаў;

азнаямленне з ходам і зместам адукацыйнага працэсу;

атрыманне інфармацыі аб усіх відах абследаванняў (псіхалагічных, педагагічных) выхаванцаў;

іншыя правы, прадугледжаныя актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

  1. Бацькі (законныя прадстаўнікі) непаўналетніх выхаванцаў абавязаны:

выконваць Статут Дзіцячага сада;

забяспечваць умовы для развіцця дзяцей і атрымання імі адукацыі  ў адпаведнасці з вызначанай вучэбнай праграмай;

паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

выконваць патрабаванні распарадку дня, устаноўчых дакументаў Дзіцячага сада;

         своечасова паведамляць выхавальніку дашкольнай адукацыі аб прычынах адсутнасці выхаванца ў Дзіцячым садзе;

         асабіста перадаваць дзіця выхавальніку дашкольнай адукацыі, а ў выпадку яго адсутнасці іншаму педагагічнаму работніку, які ажыццяўляе прыём выхаванцаў у групу;

         асабіста забіраць дзіця з Дзіцячага сада;

уносіць своечасова плату за харчаванне дзіцяці, за платныя адукацыйныя паслугі (пры іх выбары);

ажыццяўляць iншыя абавязкi ў адпаведнасці з актамі заканадаўства.

  1. Бацькі (законныя прадстаўнікі) выхаванцаў у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь нясуць адказнасць за выхаванне сваіх дзяцей і стварэнне неабходных умоў для атрымання імі адукацыі.
  2.  Супрацоўнікі дзіцячага сада, бацькі (законныя прадстаўнікі) выхаванцаў нясуць адказнасць за пашкоджанне памяшканняў  і будынкаў Дзіцячага сада, абсталявання, інвентара і іншай маёмасці.

6. Парадак кіравання дзейнасцю Дзіцячага сада, структура і парадак фарміравання органаў кіравання і самакіравання

  1.  Кіраванне Дзіцячым садам ажыццяўляецца ў адпаведнасці      з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб установе дашкольнай адукацыі, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь  і дзеючым Статутам.
  2.  Непасрэднае кіраўніцтва Дзіцячым садам ажыццяўляецца загадчыкам. Загадчык назначаецца на пасаду і вызваляецца з пасады ўпраўленнем па адукацыі, спорце і турызме Клецкага раённага выканаўчага камітэта.
  3.  Загадчык арганізуе выкананне заканадаўства Рэспублікі Беларусь, рашэнняў Заснавальніка, Органа кіравання і іншых дзяржаўных органаў кіравання адукацыяй.
  4.  Загадчык Дзіцячым садам:

прадстаўляе без даверанасці інтарэсы Дзіцячага сада ў дзяржаўных органах і арганізыцыях, у судзе;

зацвярджае структуру і штаты ў адпаведнасці з дзейнічаючымі тыпавымі штатамі і штатнымі нарматывамі работнікаў дашкольных устаноў;

прымае на працу i звальняе ва ўстаноўленым парадку работнікаў малодшага абслугоўваючага персаналу, а педагагiчных работнікаў - па ўзгадненню з упраўленнем па адукацыі, спорце і турызме Клецкага раённага выканаўчага камітэта, вызначае іх абавязкі і зацвярждае іх службовыя і рабочыя інструкцыі;

выдае загады, дае ўказанні, абавязковыя для выканання ўсімі работнікамі Дзіцячага сада;

ажыццяўляе кантроль за ходам і вынікамі адукацыйнага працэсу;

набывае, заказвае абсталяванне і іншыя матэрыяльныя рэсурсы       ў юрыдычных і фізічных асоб па безнаяўнаму разліку;

адмяняе рашэнні педагагічнага савета ў выпадках, калі яны супярэчаць дадзенаму Статуту і Палажэнню аб установе дашкольнай адукацыі;

нясе адказнасць за размеркаванне нагрузкі паміж педагагічнымі работнікамі, за якасць і эфектыўнасць работы педагагічных і тэхнічных работнікаў, за ўмовы працы работнікаў, ахову правоў, здароўя і жыцця выхаванцаў;

у сваёй дзейнасці ўзаемадзейнічае з органамі самакіравання: саветам установы адукацыі, педагагічным саветам, папячыцельскім саветам, бацькоўскім  камітэтам.

  1.  Аплата працы загадчыка дзіцячым садам, у тым ліку яго заахвочванне па выніках работы, ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. 
  2.  Службовыя абавязкі загадчыка дзіцячым садам распрацоўвае і зацвярджае ўпраўленне па адукацыі, спорце і турызме Клецкага раённага выканаўчага камітэта.
  3. Функцыянальныя абавязкі, правы і адказнасць работнікаў Дзіцячага сада вызначаюцца службовымі і рабочымі інструкцыямі, якія распрацоўваюцца і зацвярджаюцца загадчыкам установы дашкольнай адукацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
  4.  Асноўным органам самакіравання Дзіцячага сада з’яўляецца савет, старшынёй савета з’яўляецца загадчык дзіцячым садам, у час  яго адсутнасці абавязкі  старшыні  выконвае асоба, якая выконвае абавязкі  загадчыка Дзіцячым  садам.

Кампетэнцыя, склад і арганізацыя дзейнасці савета  вызначаюцца Палажэннем аб савеце ўстановы адукацыі, зацверджаным  Міністэрствам  адукацыі Рэспублікі  Беларусь.

          Старшыня савета:

арганізуе  работу савета;

зацвярджае план і рэгламент работы савета;

зацвярджае парадак пасяджэння савета;

праводзіць пасяджэнні савета;

ставіць на галасаванне ў парадку паступлення прапановы членаў савета;

арганізуе галасаванне і падлік галасоў;

кантралюе выкананне рашэнняў і даручэнняў савета.

         Сакратар савета:

паведамляе    членам савета аб правядзенні пасяджэння савета;

вядзе пратаколы пасяджэнняў савета;

         прадастаўляе інфармацыю аб выкананні рашэнняў і даручэнняў   старшыні савета.

        Член савета:

удзельнічае ў пасяджэннях савета,  іншых мерапрыемствах, якія праводзяцца саветам;

уносіць прапановы для абмеркавання на пасяджэннях савета;

         выступае па пытаннях, якія абмяркоўваюцца, у адпаведнасці з устаноўленым на пасяджэнні савета рэгламентам;

вылучае    кандыдатаў,   выбірае і можа  быць выбраным  у камісіі,

якія ствараюцца саветам;

удзельнічае ў рабоце іншых  органаў самакіравання Дзіцячага сада

пры разглядзе пытанняў, якія ўваходзяць у кампетэнцыю савета;

своечасова і якасна выконвае рашэнні і даручэнні савета.

  1.  Да кампетэнцыі савета Дзіцячага сада адносіцца:

вызначэнне перспектыўных накірункаў развіцця Дзіцячага сада, разгляд планаў работы ўстановы дашкольнай адукацыі, міжнароднага супрацоўніцтва;

унясенне прапаноў аб удасканаленні структуры Дзіцячага сада, стварэнні, ліквідацыі структурных падраздзяленняў Дзіцячага сада, вызначэнне асноўных накірункаў іх дзейнасці;

разгляд пытанняў абнаўлення і развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы Дзіцячага сада;

прыняцце рашэнняў па пытаннях арганізацыі адукацыйнага працэсу, абмеркаванне  праектаў  вучэбна-праграмнай дакументацыі адукацыйных

праграм, якія рэалізуюцца ўстановай дашкольнай адукацыі;

разгляд пытанняў фарміравання кантынгенту выхаванцаў Дзіцячага сада;

садзейнічанне ў арганізацыі і правядзенні адукацыйных мерапрыемстваў;

заслухоўванне і зацвярджэнне справаздач загадчыка Дзіцячым садам    аб выніках адукацыйнай, гаспадарчай і іншых відаў дзейнасці;

разгляд іншых пытанняў, аднесеных актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь і сапраўдным  Статутам да кампетэнцыі савета.

  1.  Агульная колькасць членаў савета Дзіцячага сада складае       8 чалавек і фарміруецца наступным чынам: 25% (2 чалавекі) – законныя прадстаўнікі выхаванцаў Дзіцячага сада, 75% (6 чалавек) – прадстаўнікі педагагічных і іншых работнікаў Дзіцячага сада, Зубкаўскага сельскага выканаўчага камітэта, іншых дзяржаўных органаў і  арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў.
  2.  Тэрмін паўнамоцтваў савета – тры гады.

Законныя прадстаўнікі выбіраюцца адкрытым галасаваннем на бацькоўскім сходзе ў групе. Прадстаўнікі педагагічных і іншых работнікаў Дзіцячага сада выбіраюцца адкрытым галасаваннем на сходзе працоўнага калектыву. Прадстаўнікі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых дзяржаўных органаў, арганізацый уключаюцца ў склад савета на падставе прапаноў кіраўнікоў названых органаў і арганізацый.

 Персанальны склад савета зацвярджаецца загадам загадчыка дзіцячым садам.

  1.  Дзейнасць савета ажыццяўляецца ў адпаведнасці з планам работы, які складаецца на навучальны год і зацвярджаецца загадчыкам пасля разгляду на пасяджэннi савета.

Змест плана работы вызначаецца актуальнымі задачамі, якія стаяць перад Дзіцячым садам.

64. Савет ажыццяўляе сваю работу ў форме пасяджэнняў. Пасяджэннi савета лічацца паўнамоцнымі, калі на іх прысутнічае  не менш як дзве трэці яго членаў.

65. На пасяджэнні савета запрашаюцца асобы, якія падрыхтоўвалі матэрыялы па пытаннях, што  разглядаюцца падчас пасяджэння савета. Запрошаныя асобы карыстаюцца правам дарадчага голасу.

66. На пасяджэннях савета вядзецца пратакол, у якім фіксуецца ход абмеркавання пытанняў, якiя ўнесены ў парадак дня, а таксама вынікі галасавання і прынятыя рашэнні. Кожны пратакол падпiсваецца старшынёй i сакратаром савета.

67. Рашэнні савета па пытаннях адукацыйнай дзейнасці, абнаўлення і    развіцця    матэрыяльна – тэхнічнай     базы      прымаюцца    адкрытым

галасаваннем большасцю галасоў.

Пры роўнай колькасці галасоў вырашальным з'яўляецца голас старшыні савета.

68. Рашэнні савета, якiя не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь і зацверджаны яго старшынёй, з’яўляюцца абавязковымі для педагагічных і іншых работнікаў установы адукацыі, законных прадстаўнікоў выхаванцаў.

69. У Дзіцячым садзе ствараецца педагагагічны савет. Змест дзейнасці педагагічнага савета вызначаецца асноўнымі накірункамі развіцця Дзіцячага сада:

стварэнне задароўезберагальных і псіхолага-педагагічных умоў для забяспечання рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю;

вызначэнне шляхоў супрацоўніцтва Дзіцячага сада з сем’ямі выхаванцаў, установамі агульнай сярэдняй адукацыі, установамі аховы здароўя і іншымі арганізацыямі;

вызначэнне і ўдасканаленне арганізацыі навучання і выхавання дзяцей ва ўстанове адукацыі;

іншыя пытанні адукацыйнай дзейнасці Дзіцячага сада.

70.  Асноўнымі задачамі педагагічнага савета з’яўляюцца:

удасканаленне і развіццё адукацыйнага працэсу ва ўстанове дашкольнай адукацыі;

вызначэнне прыярытэтных накірункаў развіцця Дзіцячага сада і шляхоў рэалізацыі зместу адукацыі;

 удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных работнікаў, развіццё іх творчага патэнцыялу;

удасканаленне якасці адукацыйнага працэсу;

удасканаленне здароўезберагальнай сістэмы ва ўстанове дашкольнай адукацыі;

вывучэнне педагагічнага вопыту, распаўсюджванне эфектыўнай педагагічнай практыкі.

71. Педагагічны савет ажыццяўляе сваю дзейнасць  у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Палажэннем аб педагагічным савеце ўстановы дашкольнай адукацыі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дадзеным Статутам

72. Пасяджэнні педагагічнага савета праводзяцца адзін раз у квартал. У выпадку неабходнасцi могуць праводзiцца пазапланавыя пасяджэннi педагагічнага савета.

73. У   склад   педагагічнага   савета   ўключаюцца  ўсе педагагічныя

работнікі Дзіцячага сада.

74. На пасяджэнне педагагічнага савета могуць запрашацца прадстаўнікі дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, педагагічныя работнікі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, законныя прадстаўнікі выхаванцаў і іншыя зацікаўленыя асобы. Асобы, запрошаныя на пасяджэнне, маюць права дарадчага голасу.

75. Непасрэднае кіраўніцтва дзейнасцю педагагічнага савета ажыццяўляе яго старшыня, якім з’яўляецца загадчык Дзіцячага сада, а ў выпадку яго адсутнасці – упаўнаважаны кіраўніком педагагічны работнік.

76. Рашэнні педагагічнага савета прымаюцца простай большасцю галасоў пры наяўнасцi на пасяджэннi не менш як дзве трэці яго членаў. Пры роўнай колькасці галасоў вырашальным з’яўляецца голас старшыні педагагічнага савета.

77. У Дзіцячым садзе можа ствараецца орган самакіравання – папячыцельскі савет, дзейнасць якога ажыццяўляецца ў адпаведнасці       з Палажэннем аб папячыцельскім савеце ўстановы адукацыі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дадзеным Статутам.

78. Папячыцельскі савет Дзіцячага сада ствараецца з мэтай аказання дапамогі ў забяспечанні дзейнасці Дзіцячага сада i яго развіцця. Рашэнне аб стварэнні папячыцельскага савета прымаецца ініцыятыўнай групай. Рашэнне ініцыятыўнай групы ўзгадняецца з загадчыкам Дзіцячага сада.

79. Папячыцельскі савет распрацоўвае, прымае і арганізуе рэалізацыю планаў сваёй дзейнасці ў інтарэсах установы адукацыі.

80. Папячыцельскі савет узаемадзейнічае з загадчыкам дзіцячым садам, з іншымі органамі самакіравання ўстановы дашкольнай адукацыі па пытаннях функцыянавання і развіцця Дзіцячага сада. Прадстаўнікі папячыцельскага савета могуць удзельнічаць у рабоце іншых органаў самакіравання.

81. Рашэнні папячыцельскага савета носяць кансультацыйны і рэкамендацыйны характар.

82. Выкананне членамі папячыцельскага савета сваіх функцый ажыццяўляецца выключна на дабрачыннай аснове.

83. Дзейнасць папячыцельскага савета можа быць спынена па ініцыятыве і (або) рашэнні  агульнага сходу папячыцельскага савета.

84. Задачамі дзейнасці папячыцельскага савета з’яўляецца:

садзейнічанне Дзіцячаму саду ва ўмацаванні яго матэрыяльна-тэхнічнай базы, забяспечанні якасці адукацыі;

прыцягненне грашовых сродкаў для забяспечання дзейнасці Дзіцячага сада;

садзейнічанне   ў   паляпшэнні   ўмоў   працы   педагагічных  і   іншых

работнікаў Дзіцячага сада.

85. У склад папячыцельскага савета могуць уваходзіць законныя прадстаўнікі выхаванцаў, педагагічныя работнікі Дзіцячага сада, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і іншых арганізацый,  іншыя асобы.

86. Членства ў папячыцельскім савеце перастае існаваць па заяве члена папячыцельскага савета, якую ён прадстаўляе агульнаму сходу і па рашэнню агульнага сходу ў сувязі з выключэннем з папячыцельскага савета.

87. Вышэйшым органам кіравання папячыцельскага савета з’яўляецца агульны сход папячыцельскага савета. Узначальвае агульны сход старшыня папячыцельскага савета, які выбіраецца на агульным сходзе на 3 гады.

88. Агульныя сходы папячыцельскага савета праводзяцца  па меры неабходнасці,  але не радзей за адзін раз у паўгоддзе.

Па ініцыятыве адной трэцяй членаў папячыцельскага савета можа быць скліканы пазачарговы агульны сход.

89. Агульны сход папячыцельскага савета мае права прымаць рашэнні, калі ў ім удзельнічае больш за палову членаў папячыцельскага савета.

Рашэнні прымаюцца простай большасцю прысутных членаў папячыцельскага савета.

Рашэнні па пытаннях, якія адносяцца да выключнай кампетэнцыі агульнага сходу, прымаюцца кваліфікаванай большасцю (не менш як дзве трэці) галасоў прысутных членаў папячыцельскага савета.

Рашэнні агульнага сходу папячыцельскага савета даводзяцца   да ведама ўсіх зацікаўленых асоб.

90. Старшыня папячыцельскага савета ў адпаведнасці са сваёй кампетэнцыяй:

кіруе дзейнасцю папячыцельскага савета;

забяспечвае выкананне рашэнняў агульнага сходу папячыцельскага савета;

прадстаўляе папячыцельскі савет ва ўсіх узаемаадносінах з дзяржаўнымі, грамадскімі і іншымі арганізацыямі і фізічнымі асобамі па ўсіх пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі папячыцельскага савета;

вырашае іншыя пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі агульнага сходу.

91. Да кампетэнцыі агульнага сходу папячыцельскага савета адносяцца:

прыняцце рашэння аб членстве ў папячыцельскім савеце;

абранне старшыні папячыцельскага савета і прыняцце рашэння    аб датэрміновым спыненні яго паўнамоцтваў;

вызначэнне прыярытэтаў дзейнасці папячыцельскага савета  і прыняцце рашэння па яго ўдасканаленні, змене структуры і скасаванні папячыцельскага савета і іншае, што не супярэчыць дзеючаму заканадаўству.

92. Фінансавыя сродкі папячыцельскага савета фарміруюцца з добраахвотных узносаў і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, якiя залiчваюцца на бягучы (разліковы) рахунак  па ўліку пазабюджэтных сродкаў установы дашкольнай адукацыі і выкарыстоўваюцца па мэтавым прызначэнні ў адпаведнасці  з рашэннем папячыцельскага савета.

         93. Ва ўстанове дашкольнай адукацыі  можа стварацца бацькоўскі камітэт Дзіцячага сада.

          Бацькоўскі камітэт  з’яўляецца  органам самакіравання Дзіцячага сада. Члены бацькоўскага камітэта выконваюць свае абавязкі на грамадскіх пачатках.

         94. Сваю дзейнасць бацькоўскі  камітэт ажыццяўляе ў адпаведнасці з заканадаўствам  Рэспублікі  Беларусь, Палажэннем  аб бацькоўскім  камітэце ўстановы адукацыі, зацверджаным пастановай Міністэрства  адукацыі Рэспублікі Беларусь, дадзеным  Статутам.

         95. Асноўнымі задачамі бацькоўскага камітэта з’яўляюцца:

умацаванне сувязі паміж сям’ёй і Дзіцячага сада;

садзейнічанне     ў     стварэнні     ўмоў   для выхавання і навучання

выхаванцаў Дзіцячага сада;

далучэнне    бацькоўскай   грамадскасці   да   актыўнага   ўдзелу   ў

жыццядзейнасці Дзіцячага сада;

захаванне    паважлівых    адносін   да   ўдзельнікаў   адукацыйнага

працэсу;

         удзел у распаўсюджванні лепшага вопыту сямейнага  выхавання.

         96. Бацькоўскі камітэт узаемадзейнічае з законнымі прадстаўнікамі выхаванцаў, загадчыкам, педагагічнымі работнікамі ўстановы дашкольнай  адукацыі і іншымі органамі самакіравання па пытаннях функцыянавання  і развіцця Дзіцячага сада.

          97. Бацькоўскі камітэт выбіраецца на бацькоўскім сходзе (далей – сход) у пачатку навучальнага года тэрмінам на адзін год.

          98. Колькасны склад бацькоўскага камітэта  вызначаецца на сходзе з улікам спісачнага складу выхаванцаў Дзіцячага сада.

          У бацькоўскі камітэт выбіраюцца законныя прадстаўнікі выхаванцаў па іх жаданні або па прапанове большасці ўдзельнікаў сходу.

           Старшыня, намеснік старшыні бацькоўскага камітэта  і сакратар выбіраюцца з ліку выбраных членаў бацькоўскага камітэта на першым пасяджэнні камітэта.

           99. Непасрэднае кіраўніцтва дзейнасцю бацькоўскага камітэта ажыццяўляе старшыня бацькоўскага камітэта, а ў выпадку яго адсутнасці – намеснік старшыні бацькоўскага камітэта або ўпаўнаважаная ім асоба.

         Старшыня бацькоўскага камітэта:

арганізуе дзейнасць бацькоўскага камітэта;

назначае час і месца пасяджэння бацькоўскага камітэта;

арганізуе падрыхтоўку і правядзенне пасяджэнняў;

інфармуе   членаў   бацькоўскага  камітэта пра пасяджэнне не менш

чым за 5 дзён да яго правядзення;

вызначае парадак дня бацькоўскага камітэта;

узгадняе     прынятыя     рашэнні     з  бацькамі  (законнымі    прадстаўнікамі) выхаванцаў і загадчыкам Дзіцяцага сада;

ажыццяўляе   кантроль    за    выкананнем   рашэнняў бацькоўскага

камітэта, аналізуе іх выкананне;

узаемадзейнічае з бацькоўскімі камітэтамі, створанымі ў Дзіцячым

 садзе;

уносіць   пытанні, звязаныя з паляпшэннем работы Дзіцячага сада,

 на разгляд загадчыка Дзіцячага сада;

выходзіць з   ініцыятывай   аб  правядзенні агульнага бацькоўскага

сходу Дзіцячага сада;

інфармуе     загадчыка     Дзіцячага     сада,     выхавальнікаў  групы, бацькоўскую    грамадскасць     аб   прынятых   рашэннях бацькоўскага камітэта;

  выступае са справаздачай перад членамі бацькоўскага камітэта, бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) выхаванцаў аб праведзенай рабоце і выкананні рашэнняў папярэдніх пасяджэнняў бацькоўскага камітэта.

         Члены бацькоўскага камітэта маюць права:

ствараць   пастаянныя   або  часовыя камісіі па асобных накірунках

 дзейнасці Дзіцячага сада (летнім аздараўленні, культурна-масавым і інш.);

вызначаць   рашэннем  бацькоўскага камітэта склад камісій і змест

іх работы;

уносіць   на   пасяджэнне   па   сваёй    ініцыятыве   або  па просьбе

бацькоў (законных прадстаўнікоў) выхаванцаў пытанні, звязаныя з паляпшэннем работы Дзяцячага сада;

выходзіць  з  ініцыятывай   аб  правядзенні агульнага бацькоўскага

 сходу для абмеркавання і вырашэння найбольш важных пытанняў;

 выконваць прынятыя рашэнні, указаныя ў пратаколе пасяджэння бацькоўскага камітэта.

         100. Бацькоўскі камітэт ажыццяўляе сваю работу ў форме пасяджэнняў.  

          Пасяджэнні бацькоўскага камітэта праводзяцца тры разы на год. У выпадку неабходнасці могуць праводзіцца пазапланавыя пасяджэнні бацькоўскага камітэта.

          План работы бацькоўскага камітэта зацвярджаецца штогод на першым  пасяджэнні бацькоўскага камітэта.

         101. На пасяджэнні бацькоўскага камітэта запрашаюцца ўсе бацькі (законныя  прадстаўнікі) выхаванцаў Дзіцячага сада, загадчык Дзіцячага сада, педагагічныя  работнікі і іншыя зацікаўленыя асобы.

         102. Пасяджэнні бацькоўскага камітэта афармляюцца  пратаколам, у якім фіксуецца дата правядзення пасяджэння, прозвішчы, ініцыялы прысутных, парадак дня, ход абмеркавання пытанняў,  якія вынесены на парадак дня,  прапановы і заўвагі членаў бацькоўскага камітэта, вынікі галасавання і адпаведнае рашэнне.

          Пратакол падпісваецца  сакратаром, членамі бацькоўскага камітэта,   старшынёй бацькоўскага камітэта,  а ў выпадку яго адсутнасці – тым, хто старшынствуе  на пасяджэнні.

           Пратакол афармляецца сакратаром рукапісным спосабам або з дапамогай тэхнічных сродкаў на беларускай ці рускай мове на працягу пяці дзён пасля правядзення  пасяджэння. Нумарацыя пратаколаў вядзецца  з  пачатку навучальнага года.       

          Рашэнні бацькоўскага камітэта з’яўляюцца рэкамендацыйнымі.

103. У Дзіцячым садзе праводзяцца нарады пры загадчыку, не радзей як адзін раз у месяц. Пасяджэнні нарад афармляюцца пратаколамі.

Па меры неабходнасці могуць праводзіцца пазапланавыя нарады пры загадчыку.

104. У Дзіцячым садзе забараняецца стварэнне і дзейнасць палітычных партый, іншых грамадскіх арганізацый (аб'яднанняў), якія маюць палітычныя мэты, а таксама стварэнне рэлігійных арганізацый.

  1. Структура Дзіцячага сада

105. Структура Дзіцячага сада фарміруецца Органам кіравання.

         106. У структуру Дзіцячага сада можа ўваходзіць пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі.                  

  1. Парадак фарміравання штатаў і аплата працы

работнікаў Дзіцячага сада

         107. Працоўныя адносіны работнікаў у Дзіцячым садзе рэгулююцца

 працоўнымі дагаворамі (кантрактамі), якія заключаюцца ў адпаведнасці з працоўным заканадаўствам, калектыўным дагаворам, правіламі ўнутранага працоўнага распарадку.

         108. Штатны расклад Дзіцячага сада  зацвярджаецца загадчыкам па ўзгадненні з упраўленнем па адукацыі, спорце і турызме Клецкага раённага выканаўчага камітэта згодна тыпавым  штатным нарматывам, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, у межах сродкаў, выдзеленых на аплату працы.

         109. Прыём на работу  ў Дзіцячы сад работнікаў малодшага абслугоўваючага персаналу ажыццяўляе  загадчык Дзіцячага сада, а педагагiчных  работнікаў  - загадчык па ўзгадненню з начальнікам упраўлення па  адукацыi, спорце и турызме Клецкага раённага  выканаўчага камiтэта.

110. Работнікі маюць права на ўдзел у кіраванні Дзіцячым садам, на абарону прафесійнага і асабістага гонару і годнасці.

111. На педагагічную працу прымаюцца асобы, якія маюць неабходную прафесійную адукацыю або спецыяльную адукацыю з прадастаўленнем адпаведных сцвярджаючых дакументау.

Кваліфікацыйныя патрабаванні да педагагічных работнікаў вызначаюцца кваліфікацыйнымі характарыстыкамі.

112. Аплата працы работнікаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці  з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, дзеючымі палажэннямі аб прэміраванні, аб устанауленни надбавак і даплат.

113. Атэстацыя педагагічных работнікаў ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

114. Працоўныя кніжкі ўсіх работнікаў Дзіцячага сада вядуцца і захоўваюцца ў Дзіцячым садзе.

  1. Парадак фарміравання маёмасці

Дзіцячага сада

115. Маёмасць, якая перададзена Дзіцячаму саду, адносіцца да камунальнай уласнасці і знаходзіцца ў яе аператыўным кіраванні. Дзіцячы сад у адносінах да замацаванай за ім маёмасцю ажыццяўляе ў межах, устаноўленых заканадаўствам, права валодання, выкарыстання  і распараджэння ёю.

116. Маёмасць Дзіцячага сада складае асноўныя фонды і зваротныя сродкі, а таксама іншыя матэрыяльныя каштоўнасці, кошт якіх адлюстроўваецца ў балансе.

117. Дзіцячы сад не мае права без згоды Заснавальніка ахвяраваць або іншым спосабам распараджацца замацаванай за ім уласнасцю             і ўласнасцю, набытай за кошт сродкаў, выдзеленых яму па смеце.

118. Матэрыяльна-тэхнічная база Дзіцячага сада фарміруецца па дзеючых нарматывах, з улікам забяспечання атрымання дашкольнай адукацыі, тыпу ўстановы адукацыі і форм навучання. Матэрыяльна-тэхнічная база Дзіцячага сада ўключае будынак, збудаванні, зямельны надзел, камунікацыі, абсталяванне.

119. Фінансаванне ажыццяўляецца за кошт сродкаў мясцовага бюджэту на аснове дзяржаўных і мясцовых нарматываў фінансавання, вызначаных з разліку на адно дзіця для дадзенага тыпу і віду ўстановы адукацыі.

120. Дадатковымі крыніцамі фінансавання Дзіцячага сада  з’яўляюцца:

даходы, атрыманыя ад выканання работ і аказання паслуг,                  бязвыплатныя ці дабрачынныя ўзносы;

добраахвотныя ахвяраванні юрыдычных і фізічных асоб;

іншыя крыніцы, не забароненыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

121. Дзіцячы сад можа аказваць платныя адукацыйныя паслугі        ў адпаведнасці з Пералікам платных паслуг, якія могуць аказваць дзяржаўныя ўстановы адукацыі, зацверджанымі пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Платныя паслугі не могуць быць аказаны ўзамен у рамках асноўнай адукацыйнай дзейнасці, фінансуемых з бюджэту.

122. Грашовыя сродкі, якія атрыманы ў выніку ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці ідуць у самастойнае распараджэнне Дзіцячага сада, улічваюцца і выдаткоўваюцца па сметах, зацверджаных  у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

123. Умацаванне, абнаўленне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы  Дзіцячага сада ажыццяўляецца за кошт бюджэтных сродкаў, аказання платных паслуг,  добраахвотных ахвяраванняў арганізацый, юрыдычных і фізічных асоб, іншых відаў дзейнасці, якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

  1. Улік, справаздачнасць і кантроль дзейнасці

Дзіцячага сада

          124. Дзіцячы сад прадстаўляе ва ўстаноўленым парадку статыстычную справаздачнасць, а таксама аператыўную інфармацыю   аб выніках гаспадарчай дзейнасці ўпаўнаважнаму органу.

 125. Вядзенне бухгалтарскага ўліку ажыццяўляецца дзяржаўнай установай  «Клецкі раенны цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый».

          126. Дзіцячы сад вядзе архіўную справу і справаводства ў парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

          127. Дзяржаўны кантроль за забеспячэннем якасці адукацыі ажыццяўляецца ўпаўнаважнымі дзяржаўнымі органамі ў адпаведнасці     з

заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

          128. Пісьмовая справаздачнасць у вышэйстаячыя органы ўпраўлення адукацыі прадстаўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі органаў дзяржаўнай статыстыкі Рэспублікі Беларусь.

          129. За непрадстаўленне і скажэнне дзяржаўнай справаздачнасці, парушэнне тэрмінаў яе прадстаўлення службовыя асобы Дзіцячага сада нясуць устаноўленую заканадаўствам адказнасць.

          130. Рэвізія дзейнасці Дзіцячага сада праводзіцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

  1. Міжнароднае супрацоўніцтва

131. Дзіцячы сад мае права ўстанаўліваць прамыя сувязі                    з органамі кіравання адукацыяй і адукацыйнымі ўстановамі замежных краін, міжнароднымі арганізацыямі, фондамі ў мэтах абмену вопытам арганізацыі дашкольнай адукацыі, правядзення сумесных мерапрыемстваў.

132. Міжнароднае супрацоўніцтва Дзіцячы сад ажыццяўляе ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

  1. Рэарганізацыя і ліквідацыя Дзіцячага сада

    133. Рэарганізацыя і ліквідацыя Дзіцячага сада ажыццяўляецца     ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

          134. Рашэнне аб ліквідацыі Дзіцячага сада прымаецца Заснавальнікам.

          135. У выпадку спынення дзейнасці Дзіцячага сада Заснавальнік прымае меры па пераводу выхаванцаў са згоды бацькоў (законных прадстаўнікоў) выхаванцаў у іншыя ўстановы адукацыі, якія рэалізуюць адпаведныя адукацыйныя праграмы ў парадку, прадугледжаным дзеючым заканадаўствам.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.