Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Першадрукар

Дата: 2 апреля 2019 в 13:54, Обновлено 30 июля 2020 в 16:21
Автор: Дорына Я. І.

500 год беларускаму кнігадрукаванню

<article> <article>

Изображение

                                                       

2017 год названы у Беларусі годам навукі праходзіць і пад знакам Францыска Скарыны - нашага знакамітага земляка, асветніка і першадрукара.

    6 жніўня 1517 года у Празе выйшла у свет на старабеларускай мове Біблія -"Псалтыр", якую надрукаваў менавіта Францыск Скарына. Таму, пачатак беларусскага кнігадрукарства назаўжды звязаны з яго імем.

 Два няпоўных экзэмпляра гэтай гістарычнай каштоўнасці, першай беларускай кнігі, дайшлі да нашых часоў, і знаходзяцца у Расіі.

                                                        

Рарытэты сёння знаходзяцца ў фондах Дзяржаўнага гістарычнага музея ў Маскве і Расійскай нацыянальнай бібліятэцы ў Санкт-Пецярбургу. Цікава, што ў адной кнізе няма пачатку, а ў другой -канца. Толькі сумясціўшы іх, можна атрымаць поўны ідэальны варыянт "Псалтыра". Зараз вядуцца актыўныя перагаворы наконт таго, каб мець магчымасць у гэтым годзе выставіць кнігі "Псалтыр" у Беларусі. 

    

Біблія Францыска Скарыны стала першай друкаванай кнігай для ўсходніх славян. Яна выйшла раней, чым англійская і французская пераклады, амаль на 50 гадоў апярэдзіла "Апостал", выдадзены ў маскоўскай друкарні. Гэта быў навуковы, духоўны і адукацыйны прарыў.

    Біблія ў выданні доктара Скарыны - гэта не царкоўнае і  акадэмічнае выданне для навуковых мэтаў, гэта - першае выданне Святога Пісання для хатняга чытання. Асаблівасці перакладу, структура выдання, яго мастацкае афармленне - усё падпарадкавана мэтам асветы. Для даступнасці і правільнасці разумення простым народам біблійных кніг Скарына ўносіць шмат новага ў характар ​​выдання, захоўваючы пры гэтым вернасць перакладу біблейскім тэкстам арыгінала. Пасля выхаду "Псалтыра" амаль кожны месяц выдаваліся ўсё новыя і новыя тамы Бібліі: Кніга Ёва, Выслоўі Саламона, Эклезіяст.

    На працягу 1517-1519 гадоў у Празе Францыск Скарына выпусціў у свет звыш 20 ілюстраваных біблейскіх кніг, перакладзеных ім на зразумелую шырокаму чытачу мову. Кожную з кніг выдавец забяспечыў 

прадмовай і пасляслоўем, якія адлюстроўваюць канфесійныя, філасофскія і асветніцкія погляды Скарыны.

   Таксама Францыск Скарына ўпрыгожыў свае кнігі высокамастацкімі гравюрамі, па якіх можна вывучаць жыццё беларусаў тых гадоў - побыт, адзенне, тэхніку будоўлі. Смела адступаючы ад канонаў, Скарына прадставіў у "Бібліі" уласны партрэт.

   Дзейнасць Францыска Скарыны аказала велізарны ўплыў на развіццё кнігадрукавання і пісьменства ў Беларусі, ва ўсім Вялікім княстве Літоўскім, іншых усходнеславянскіх краінах. Яго кнігі дабратворна паўплывалі на развіццё беларускай літаратурнай мовы. Скарына ўвайшоў у гісторыю як першадрукар і вучоны, асветнік і гуманіст, паэт і медык, батанік і астраном. Багацце асобы Францыска Скарыны ставіць яго ў адзін шэраг з такімі знакамітымі людзьмі эпохі Адраджэння, як Леанарда да Вінчы, Ян Амос Каменскі, Рафаэль, а беларускую культуру, на ніве якой ён працаваў, у адзін шэраг з культурай еўрапейскай. 

    Кнігі Францыска Скарыны аказалі ўплыў не толькі на развіццё духоўнай культуры Беларусі, але стымулявалі ўзнікненне кнігадрукавання ў Маскоўскай дзяржаве, распаўсюджваліся ў шматлікіх рукапісных копіях. У Беларусі і ва ўсім свеце шануюць памяць славутага першадрукара. 

                                        

 1990 год быў абвешчаны ЮНЕСКА годам Францыска Скарыны. Яго імя носяць навучальныя ўстановы і вуліцы, бібліятэкі і грамадскія аб'яднанні. У гонар Скарыны названыя вышэйшыя ўзнагароды Беларусі: ордэн і медаль.                                                        

Помнікі Скарыну ўстаноўлены ў Мінску, Полацку, Лідзе, а таксама ў Калінінградзе, Вільні і Празе.        

У гонар 500-годдзя беларускага кнігадрукарства і Францыска Скарыны:

  • У 2017 годзе выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" выпусціла кнігу "Францыск Скарына. Чалавек свету". Кніга распавядае пра шматграннасць таленту першадрукара.
  • У 2017 годзе (дзякуючы фінансавай падтрымцы Белгазпрамбанка) у Беларусь вярнулася "Малая падарожная кніжыца" Францыска Скарыны.
  • У 2017 годзе ў пракат выйшаў новы фільм беларускіх дакументалістаў "Першадрук" вытворчасці Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм".
  • Дата 500-годдзя беларускага кнігадрукавання мае сусветную значнасць і ўнесена ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА. У Мінску 14-15 верасня 2017 года пад эгідай ЮНЕСКА пройдзе Міжнародны кангрэс "500 гадоў беларускага кнігадрукавання.
  •  У лістападзе 2017 года помнік Францыску Скарыну будзе ўсталяваны ў малдаўскай сталіцы Кішынёве.

Крыніца:

https://www.belarus.by/by/about-belarus/famous-belarusians/francysk-skaryna

</article> </article>
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.