Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Бацькоўская любоў -галоўны сродак выхавання

Дата: 27 ноября 2019 в 16:37, Обновлено 30 июля 2020 в 15:42
Автор: Дорына Я. І.

Кансультацыя: Бацькоўская любоў – галоўны сродак выхавання.

        Сям'я была і застаецца галоўным цэнтрам станаўлення і развіцця дзіцяці. Менавіта вы, бацькі, уводзіце дзіця ў свет чалавечых узаемаадносін, вучыце адрозніваць дабро ад зла,  жыць сярод аднагодкаў.

       Адносіны ў сям'і - гэта ўзор для дзяцей, якія ў ёй выхоўваюцца.

       Амаль увесь вопыт жыцця ў грамадстве дашкольнік набывае ў сямейным акружэнні праз перайманне ад старэйшых. У гэтым узросце перайманне падмацоўваецца моцным жаданнем дзіцяці рабіць так, як мама, тата або іншыя члены сям'і. Вы ўсе хочаце добра выхаваць сваіх дзяцей, але аднаго толькі жадання мала. Для гэтага патрэбны веды!

         У наш час вам, паважаныя бацькі, занятым прафесійнай дзейнасцю, заклапочаным матэрыяльным забяспечаннем сям'і, не хапае часу для сістэматычнага назірання за дзіцем, для глыбокага вывучэння яго развіцця.

        На жаль, здараецца так, што  вы не ўмееце і не хочаце прызнаваць патрэбным паказваць дзіцяці сваю любоў, не хочаце прызнаваць значнасць такіх адносін,   не жадаеце набыць такіх уменняў.

       Таму хочацца звярнуць вашу ўвагу да гэтых праблем і дапамагчы Вам

лепш разумець інтарэсы, магчымасці, перажыванні, учынкі вашых дзяцей; ставіцца да іх патрабаванняў, якія адпавядаюць іх сілам і ўзросту.  Зразумейце - дзіцяці патрэбны мама і тата ўсе 24 гадзіны ў суткі.

       Не камплексуйце з-за таго, што дзіця забірае ў вас увесь вольны час.

       Для развіцця дзіцяці трэба максімальна эмацыянальныя і пазітыўныя, насычаныя зносіны з бацькамі !!!

        Дух любові і цяпла, якім напоўнены дзіцячы пакой, станоўча ўплывае на здароўе дзіцяці.

       Але празмерная любоў можа згубна ўплываць на дзіця:

        вы ў захапленні ад кожнага ўчынку дзіцяці,

        вы не задумваецеся над іх сутнасцю і магчымымі наступствамі.

        Каб у сям'і не вырас эгаіст бацькі павінны:

        вучыць дзіця заўважаць побач з сабой людзей, у якіх таксама ёсць свае пачуцці, жаданні, патрэбнасці, з якімі трэба лічыцца;

       быць мудрымі з дзецьмі;

       быць паслядоўнымі ў момант негатыўных дзіцячых праяў;

       умець зірнуць на праблему з пазіцыі малога;

       будаваць раўнапраўныя адносіны, у якіх адна праўда і агульнае разуменне дабра і зла, якімі кіруюць ўзаемнасць, павага і любоў.

       Каб у сям'і панавала ўзаемная павага і любоў прытрымлівайцеся наступных рэкамендацый:

       Заахвочвайце самастойнасць свайго дзіцяці.

       Калі ваша дзіця мае патрэбу ў дапамозе, стварыце такія ўмовы, каб яно само знайшо шлях пераадолення праблемнай сітуацыі.

       Не давайце гатовых адказаў - ваша дапамога павінна абмяжоўвацца намёкамі, наводзячымі пытаннямі.

        Адзначайце дасягнення дзіцяці. Аддайце перавагу пахвале, а не папрокам.

       Не дапаўняйце адабрэнне учынкаў або паводзін дзіцяці крытыкай.

       Не спрабуйце ставіць перад дзіцем завышаныя патрабаванні.

       Не патрабуйце ад свайго дзіцяці больш, чым ад сябе.

       Памятайце, што для дзіцяці станоўчы прыклад бацькоў значыць больш іх павучанняў.

        Стварыце для дзіцяці куток, дзе будзе яго стол, палічкі, цацкі, кнігі, алоўкі, фарбы, альбомы і іншыя прадметы, неабходныя для яго самастойнай дзейнасці, гульні.

        Раскажыце дзіцяці як мага больш станоўчага пра самастойнасць, дапытлівасць, а таксама аб дашкольнай установе, школе.

        Памятайце, пасля 20 хвілін заняткаў дзіцяці неабходны перапынак, змена дзейнасці.

        Не праводзьце развіваючыя заняткі з дзіцем позна ўвечары.

        Памятайце, для прадуктыўнай дзейнасці дзіцяці неабходна спаць 10 - 12 г. у суткі, з улікам дзённага адпачынку (1- 1.5 г.)

Крыніца:

https://nsportal.ru/sites/default/files/2016/11/07/dokument_microsoft_word_0.docx

Выхавальнік дашкольнай адукацыі                                           Скрунда С.П.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.