Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Віктарына "Культурная спадчына Беларусі"

Дата: 12 февраля 2020 в 13:14, Обновлено 29 июля 2020 в 12:58
Автор: Дорына Я. І.

Гульня-віктарына “Культурная спадчына Беларусі”

      Задачы: садзейнічаць павышэнню ўзроўню ведаў педагогаў па беларусазнаўстве; папоўніць скарбонку ведаў удзельнікаў гульні практычнымі матэрыяламі; садзейнічаць развіццю індывідуальнага творчага вопыту, удасканальваць валоданне беларускім маўленнем.

       План правядзення.

     1. Гутарка “Развіццё беларускага маўлення дзяцей праз розныя віды мастацкай дзейнасці”

       Пытанні:

 — Якія мастацкія творы выкарыстоўваюцца ў рабоце з дзецьмі ранняга і малодшага дашкольнага ўзросту для развіцця беларускага маўлення?

— Якія мастацкія творы выкарыстоўваюцца ў рабоце з дзецьмі сярэдняга і старэйшага дашкольнага ўзросту?

—  Як змяняюцца формы работы з дзецьмі ў адпаведнасці з іх узростам?

    2. Гульня-віктарына “Пазнай твор”. Прапануюцца ўрыўкі з казак для дзяцей дашкольнага ўзросту.

Заданне: “Назаві назву казкі”.

        Па часцы з казкі неабходна назваць яе назву.

1.“Коціку-браціку,

Мяне ліска схапіла,

Зубамі крыльцы шчаміла,

Ды нясе мяне ў цёмныя лясы,

За высокія горы,

У глыбокія норы!

Ратуй мяне!” (“Коцік, пеўнік і лісіца”)

2.“— У мяне галава большая, — хваліўся гусак, — дык і розуму ў ёй больш!
Індык з гэтым не згаджаўся.
— Галава ў цябе вялікая, гэта праўда, ды дурная як бот, — казаў ён.
— Ну, няхай сабе галава дурная, — адказваў гусак, — затое нос які ў мяне! Моцны, цвёрды, прыгожы. А ў цябе што за нос — смех адзін! Чарвяк, а не нос!
I гусак, і індык былі страшэнныя гультаі. Ежы шукаць сабе ленаваліся і таму часта галадалі. Каб не карміла іх сяды-тады гаспадыня, дык даўно б гультаёў і на свеце не было.” (“Пшанічны каласок”)

 

3.“Аднаго разу мужык пайшоў у лес, высек з алешыны палена, прынёс дахаты і кажа жонцы:
— На, калышы.
Палажыла жонка палена ў калыску ды давай калыхаць і спяваць:
— Люлі, люлі, сынок, з белымі плячыцамі, з чорнымі вачыцамі...
Калыхала дзень, калыхала другі, на трэці бачыць: замест алешынкі ляжыць у калысцы хлопчык!” (“Піліпка-сынок”).


4.” Толькі ён так падумаў, бачыць — на полі чарада авечак пасецца, а пастух спіць. Нагледзеў воўк у чарадзе самага большага барана, схапіў яго і кажа:
— Баран, баран, я цябе з'ем.
— Што ж, — кажа баран, — такая мая доля. Але каб не мучыцца мне доўга ды і табе каб не ламаць зубы аб мае старыя косці, стань лепш вунь у той лагчынцы і разяў рот, а я ўзбягу на ўзгорак, разганюся і сам ускочу табе
ў рот.
— Дзякуй за параду, — сказаў воўк.
Стаў ён у лагчынцы, разявіў рот і чакае. А баран узбег на горку, разагнаўся ды — трах! — рагамі ваўка ў галаву. Аж іскры пасыпаліся з вачэй у ваўка.” (“Легкі хлеб”).

5.” Прыйшла курачка да пекара:
— Пекар, пекар, дай пірагоў!
— Нашто табе пірагі?
— Пірагі — касцам. Касцы накосяць сена. Сена — карове. Карова дасць масла. Масла — пеўніку, бо пеўнік ляжыць і не дыхае: бобінкай падавіўся.” (“Як курачка пеўніка ратавала”).

6. Думалі-гадалі, нарэшце мядзведзь і кажа:

— Я прынясу мёду калоду.

— А я — барана, — кажа воўк.

— А я — жалудоў, — кажа дзік.

 — А я — салодкай капусты, — кажа заяц.

    Згатавалі абед і пачалі раіцца, каму запрашаць ісці.

Мядзведзь кажа: — Я тоўсты, мне хадзіць цяжка.

Воўк кажа: — Я і так набегаўся, мне ногі баляць.

 Дзік кажа: — А я складна гаварыць не ўмею.

А заяц нічога не сказаў. Вось і парашылі паслаць яго, як лягчэйшага на ногі.” (“Як кот звяроў напалохаў”).

     3. Гульня-віктарына “Што азначае гэты ўзор беларускага арнаменту?”. Прапануецца растлумачыць, чаму беларускі арнамент мае такія колеры і што яны азначаюць.

     4. Маўленчая гульня “Перакладзі і растлумач прымаўку”

      Прапануецца перакласці рускую прымаўку на беларускую мову і растлумачыць яе сэнс.

5. Дапішы канцоўку.

 Людзей слухай, а свой розум май.

 Не зведаўшы броду, не зезь у воду.

 З разумным павядзешся – розуму набярэшся, а з дурнем і свой страціш.

 Дзе стары бурчыць, малады прамаўчыць.

 Слоў мяшок, а спраў на вяршок.

 Са свайго языка спусціш – на чужым не зловіш.

 Як гукнеш, так і адгукнецца.

 Не рабі ліхога і не бойся нікога.

 Хто бацьку і маці зневажае, той дабра не мае.

 Не той друг, хто мёдам мажа, а той, хто праўду ў вочы кажа.

· Людзей слухай,______________________________________________ .

· Не зведаўшы броду,_________________________________________.

· З разумным павядзешся – ______________________________________.

· Дзе стары бурчыць, ___________________________________________.

· Слоў мяшок, _________________________________________________.

· Са свайго языка спусціш –______________________________________.

· Як гукнеш, ___________________________________________________.

· Не рабі ліхога ________________________________________________.

· Хто бацьку і маці зневажае,_____________________________________.

· Не той друг, хто мёдам мажа, ___________________________________.

      6. Гульня-віктарына Ці ведаеш ты Беларусь?. Пытанні пра Беларусь.

1. Як правільна завецца дзяржава, у якой ты жывеш? (Рэспубліка Беларусь)

2.Гэты горад - другі па велічыні на Беларусі. (Гомель)

3.Гэта першая ў свеце краіна, добраахвотна якая адмовілася ад ядзернай зброі. (Беларусь)

4.Колькі абласцей уваходзіць у склад нашай рэспублікі? (6)

5.Гэтая краіна - усходні сусед Беларусі. (Расія)

6.Гэты міжнародны фэст мастацтваў штогод праходзіць у Віцебску. ("Славянскі кірмаш")

7.Гэты народны паэт напісаў паэму "Новая зямля" (Я. Колас)

8 .Гэтая рака працякае ў Гомелі. ( Сож)

9.Ён узначальваў паўстанне 863 г. на Беларусі. (Каліноўскі)

10.Гэтае возера завуць " Беларускім морам" (Нарач)

11.Гэты драпежнік - на гербе Гомеля. (Рысь)

12.У гэтым нацыянальным парку быў пакладзены канец СССР. (Белавежская пушча)

13.Гэты ансамбль у пачатку 70-х зваўся "Лявоны". ("Пясняры")

14.Гэта самы паўночны абласны цэнтр Беларусі. (Віцебск)

15. Гусоўскі напісаў "Песню пра зубра" або "Песню пра бусла"? ("Песню пра зубра")

16. "Альпійскую баладу" напісаў Шамякін або Быкаў? (Быкаў)

17.Як завецца спартовы комплекс пад Менскам. (Раўбічы)

18.Якім быў дзяржаўны сцяг Беларусі ў 1994г. (Бела-чырвона-белы)

19. На гэтай рацэ знаходзіцца Віцебск. (Заходняя Дзвіна)

20.Колькі мораў абмывае Беларусь.(Ніколькі)

21. У гэты дзень святкуецца Дзень незалежнасці Беларусі. (3 ліпеня)

22.Гэты паэт - класік беларускай байкі.(Крапіва)

23.Еўфрасінню Полацкую звалі Святаслава або Прадслава? (Прадслава)

24.Гэта - рэспубліканскі піянерскі лагер на возеры Нарач. (Зубраня)

25.Гэты звер- знак Менскага аўтазавода. (Зубр)

26. У гэтай бітве 1410г. беларусы разам з літоўцамі і палякамі разграмілі крыжакоў. (Грунвальд)

27.Як беларусы завуць свята Ражджаства. (Каляды)

28.Як зваўся герб Беларусі з 1991 до1995г.? ("Пагоня")

29.Гэтае славянскае племя жыла на тэрыторыі Гомельшчыны тысяча гадоў назад. (Радзімічы)

30.Гэты мемарыял ахвяр вайны размешчаны ў 65 км да поўначы ад Менска. (Хатынь)

31.Гэта і беларускі танец, і карняплод - знак Беларусі. (Бульба)

32.Лазар Богша вырабіў гэтую царкоўную каштоўнасць. (Крыж Ефрасінні Полацкай.)

33. На гэтай беларускай рацэ спыніла існаванне войска Напалеона. (Бярэзіна)

32.Гэта беларуская назва свята летняга сонцастаяння. (Купала)

33.Так завецца літоўская рака Нямунае, калі цячэ праз Гародню. (Нёман)

34.Так звалі полацкага князя Усяслава. (Чарадзей)

35.Віцебскія тэлевізары завуцца ...(Віцязь)

36.Гэта рэактыўная зброя была ўпершыню ўжыта ў 1941г. пад Оршай. ("Кацюшы")

37.Гэтая полацкая князёўна спрабавала забіць свайго мужа - князя Уладзіміра. (Рагнеда)

38.Ён - аўтар "Дзікага палявання караля Стаха" і "Евангеллі ад Юды". (Уладзімір Караткевіч).

  Музычная гульня «Адгадай мелодыю».

Запіс беларускіх народных песень, ансамбляў «Верасы», «Песняры».

ЛІТАРАТУРА:

1. Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі. — Мінск: НІА, 2019.

2. Дубініна, Д.М. Родныя вобразы ў паэтычным слове: дапаможнік для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашк. адукацыі: у 2 ч. Ч. 1 / Д.М. Дубініна. — Мазыр: Белы Вецер, 2008.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.