Патрабаванні да адзення выхаванцаў установы дашкольнай адукацыі
Перад тым як весці дзіця ў дзіцячы сад, праверце, ці адпавядае яго адзенне пары года і тэмпературы паветра. Прасачыце, каб адзенне дзіцяці не было занадта вялікім і не скоўвала яго рухаў. У правільна падабранай вопратцы дзіця свабодна рухаецца і менш стамляецца. Шнуркі і гузікі павінны быць размешчаны так, каб дзіця магло самастойна сябе абслужыць. Абутак павінен быць лёгкім, цёплым, адпавядаць памеру нагі дзіцяці, лёгка здымацца і абувацца. Непажадана нашэнне камбінезонаў. Насоўка неабходная дзіцяці, як у памяшканні, так і на прагулцы. Зрабіце на вопратцы зручныя кішэні для яе захоўвання. Каб пазбегнуць выпадкаў траўматызму, бацькам неабходна праверыць кішэні ў вопратцы дзіцяці на наяўнасць небяспечных прадметаў. Катэгарычна забараняецца прыносіць у дзіцячы сад вострыя, рэжучыя, шкляныя прадметы (нажніцы, нажы, шпількі, цвікі, дрот, люстэрка, шкляныя флаконы), а таксама дробныя прадметы (пацеркі, гузікі і да т.п.), таблеткі.
Як апрануць дзіця на прагулку
t +23 і вышэй: 1 - 2 - слойнае адзенне: тонкая бялізна, сукенка (кашуля) з кароткім рукавом, шорты, шкарпэткі, сандалі. Калі t вышэй за 25 - лепш толькі майка і трусікі, на галаве - панамка ці шапка;
t +18 .. + 22: Адзенне і абутак прыкладна такі ж, як у памяшканні; пры моцным ветры - цёплы світар;
t +15 .. + 7: 3- слойнае адзенне: тонкая баваўняная бялізна, шчыльная баваўняная, трыкатажная сукенка (кашуля) з доўгім рукавом, цёплы світар, калготкі, панама (калі вецер - лёгкая шапка; калі моцны вецер - замест світра лёгкая куртка), туфлі або чаравікі;
t +7 .. + 14: 3- слойнае адзенне: баваўняная бялізна (футболка, трусы), цёплая сукенка (цёплая кашуля са штанамі), куртка ці дэмісезоннае паліто, калготкі, рэйтузы, цёплыя шкарпэткі, шапка, чаравікі ці цёплыя боты;
t +6 ..- 2: 4 - слойнае адзенне: баваўняная бялізна: цёплая сукенка (кашуля з штанамі), трыкатажны шарсцяны світар, куртка ці дэмісезоннае паліто, калготкі, рэйтузы, шкарпэткі, шарсцяная шапка на падкладцы, боты; пры t ніжэй 0 - зімовае паліто без шарсцянога світэра ці ўцяплённы камбінезон, цёплыя пальчаткі або рукавіцы
t -2 ..- 8: 4 - слойнае адзенне: баваўняная бялізна: трыкатажная ці шарсцяная сукенка (кашуля са штанамі), трыкатажны шарсцяны світар, зімовае паліто або уцяплённы камбінезон, калготкі, рэйтузы ці штаны, шарсцяныя шкарпэткі, зімовая шапка, уцяплённыя боты, рукавіцы.
t -8 ..- 19: 5 - слойнае адзенне: баваўняная бялізна: трыкатажная ці шарсцяная сукенка (кашуля з штанамі), цёплы тоўсты шарсцяны світар, зімовае паліто, калготкі, рэйтузы, штаны, шарсцяныя шкарпэткі, шарсцяная зімовая шапка, уцяплённыя боты ці валёнкі, рукавіцы.
Адзенне ў памяшканні дзіцячага сада
+25 .. + 23:
Хлопчыкі: баваўняная бялізна (трусікі), тонкі баваўняны гарнітурчык - шорты і футболка з кароткімі рукавамі, насочкі, басаножкі;
Дзяўчынкі: баваўняная бялізна (трусікі), лёгкая баваўняная сукенка з кароткімі рукавамі ці сарафан, шкарпэткі, басаножкі;
+22 .. + 21:
Хлопчыкі: баваўняная бялізна (трусікі, майка), трыкатажныя штаны, рубашка ці футболка з кароткімі рукавамі, шкарпэткі, басаножкі;
Дзяўчынкі: сукенцка з кароткімі рукавамі, гольфы, шкарпэткі, басаножкі;
+20 .. + 18:
Хлопчыкі: баваўняная бялізна (трусікі, майка), штаны, трыкатажная кашуля з доўгімі рукавамі, шкарпэткі, басаножкі;
Дзяўчынкі: сукенка ці касцюм з доўгімі рукавамі, тонкія калготкі, басаножкі;
+17 .. + 16:
Хлопчыкі: баваўняная бялізна (трусікі, майка), штаны, кашуля з доўгімі рукавамі, джэмпер, шкарпэткі, басаножкі;
Дзяўчынкі: баваўняная бялізна (трусікі, майка), сукенка або касцюм з доўгімі рукавамі, світар, калготкі, басаножкі.
Крыніцы: pandia.ru›text/80/355/17576.php
https://www.pinterest.com.mx/pin/705305991615287227/
https://viline.tv/zarabotok/article/v-pervyj-raz-v-detskij-sad-cto-prigoditsa-malysu