Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

З клопатам аб бяспецы малой Радзімы

Дата: 9 июня 2020 в 14:24, Обновлено 31 июля 2020 в 10:35
Автор: Дорына Я. І.
134 просмотра

Ратавальнікі Клетчыны будуць вучыць бяспецы ўсё лета!

У рамках рэспубліканскіх акцый "Канікулы без дыму і агню" і "З клопатам пра бяспеку малой Радзімы" ратавальнікі Клетчыны правядуць цэлы шэраг цікавых і пазнавальных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне пажараў з-за неасцярожнага абыходжання з агнём і гібелі на іх людзей пенсійнага і сталага ўзросту , а таксама на прафілактыку дзіцячага траўматызму ў летні перыяд.

Новая акцыя МНС "З клопатам пра бяспеку малой Радзімы" будзе праходзіць 2 разы на год - з чэрвеня па ліпень і з верасня па кастрычнік - у сельскіх населеных пунктах, садовых таварыствах і аграсядзібах. Мэтавай аўдыторыяй стануць пенсіянеры і пажылыя людзі. Спецыяльна для іх у сельскіх населеных пунктах і раённым цэнтры на адкрытых пляцоўках пройдуць тэматычныя "Кірмашы бяспекі". Тут знойдзецца месца як святу з забавамі, так і вывучэнню важных элементаў бяспекі. Прычым зроблена гэта будзе ў максімальна цікавай і даступнай форме. Так, ратавальнікі прадугледзяць мноства "зон актывацыі", гульні і эстафеты, выставы пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі, навучанне аказанню першай даўрачэбнай дапамогі. Апрача дзейнасці "зон актывацыі", будуць праведзены канцэртныя праграмы, арганізаваны гандлёвыя рады з таварамі народнага спажывання.

Што тычыцца "Канікулы без дыму і агню", то сюды ўвойдуць мерапрыемствы ў летніх і прышкольных лагерах. З дзецьмі ў даступнай форме пагавораць пра галоўныя правілы бяспекі, паглядзяць тэматычныя навучальныя відэаролікі і мультфільмы, правядуць віктарыны па АБЖ і правераць веды ў гульнях і віктарынах.

У абедзвюх акцыях прымуць удзел і члены БМГАВП, прадстаўнікі АСВОД, Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, аддзелы ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, калектывы мастацкай самадзейнасці раёна і МНС, сельсаветы і іншыя зацікаўленыя арганізацыі.

На працягу акцый ратавальнікі будуць актыўна супрацоўнічаць са СМІ. Тэматычныя навучальныя відэаролікі размесцяцца на ВК-панэлях арганізацый, наглядна-выяўленчая прадукцыя МНС з'явіцца на інфармацыйных стэндах у прышкольных і летніх аздараўленчых лагерах, а таксама ва ўстановах дашкольнай адукацыі.

Прапануем і вам далучыцца да нашых акцыяў. Падпісвайцеся на інтэрнэт-рэсурсы МНС і трымаеце руку на пульсе бяспекі!

Клецкі РАНС

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.