Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Назіранне за прыродай

Дата: 27 июня 2019 в 15:52
Автор: Дорына Я. І.
667 просмотров

Экалагічнае выхаванне пачынаецца са знаёмства з аб'ектамі бліжэйшага асяроддзя, з якімі дзіця сутыкаецца кожны дзень. Велізарную ролю адыгрывае практычная дзейнасць у прыродных умовах - дзіця атрымлівае канкрэтныя пазнавальныя навыкі: вучыцца назіраць, разважаць, планаваць працу, прагназаваць вынік,  параўноўваць, аналізаваць, рабіць высновы і абагульненні, словам развівае пазнавальныя здольнасці.  

       Важна фарміраваць у дзяцей патрэба ў самастойным вывучэнні, пазнанні прыроды. Ажыццявіць гэтую задачу можна, забяспечваючы прастору экалагічнага выхавання, у якой дзіця магло б спазнаць навакольны свет, навучыцца, самастойна вылучаць сувязі і залежнасці, якія існуюць у прыродзе, назіраючы за аб'ектамі і з'явамі нежывой і жывой прыроды і актыўна ўзаемадзейнічае з імі.

        На тэрыторыі  нашай установы дашкольнай адукацыі  пракладзена экалагічная сцяжынка, якая выконвае пазнавальную, развіваючую, эстэтычную і аздараўленчую функцыі. У якасці аб'ектаў выбіраліся розныя віды парод дрэў; хмызнякі, клумбы, асобна квітнеючыя расліны, агарод, сад, квятнік з лекавымі раслінамі, луг і  іншае. Таму ў час прагулкі  арганізоўваюцца назіранні ў прыродзе, адно з такіх назіранняў прайшло і 27 чэрвеня, у час якіх выхаванцы назіралі  за раслінамі саду, збіралі  ўраджай летніх ягад, параўноўвалі  іх выгляд і атрымоўвалі  шмат  іншых ведаў.

       Асаблівая ўвага надаецца азнаямленню дзяцей з правіламі паводзін у прыродзе, яе ахове і клопаце пра яе.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.