Навіны
Паважаныя госці нашай інтэрнэт старонкі. Паведамляем Вам аб рабоце нашай дашкольнай установы з 1 па 11 мая.
1, 5-9 - выхадныя дні,
2-4, 10-11 - рабочыя дні.
На пярэдадні вялікай колькасці выхадных і святочных дзен звяртаем Вашу увагу на арганізацыю бяспечнага адпачынку вашых дзяцей. Не лішнім будзе напамін вашым дзецям аб правілах дарожнага руху, пажарнай бяспекі.
Шануйце сябе і сваіх дзяцей.
Прыемнага адпачынку!
22 красакавіка адбыўся Дзень здароўя ў нашай установе дашкольнай адукацыі. Спартыўныя вяселыя спаборніцтвы, цікавыя заданні, сюрпрызы і прыемныя нечаканасці чакалі выхаванцаў на працягу дня.
Выхаванцы ўстановы дашкольнай адукацыі наведалі міні-музей "Скарбонка гісторыі", які пачаў дзейнічаць пасля абнаўлення і дапаўнення экспанатаў
15 красакавіка удзельнікі аб'яднання па інтарэсах "Школьны тэатр" паказалі перад выхаванцамі ўстановы дашкольнай адукацыі казку "Гусі-лебедзі".
Паважаныя бацькі, госці дашкольнай установы! Запрашаем Вас наведець выставы "Льняны цуд", "Гліняная скарбонка", якія дзейнічаюць у нашай установе ў энічным пакоі з 8 па 19 красакавіка, іпагрузіцца ў цудоўны свет прыгожых рэчаў нашых продкаў.
5 красакавіка прайшоў бацькоўскі сход для законных прадстаўнікоў будучых школьнікаў. У сходзе прыняў удзел настаўнік пачатковых класаў ДУА "Зубкаўская сярэдняя школа Клецкага рана" Сакалоўская Т.У., якая 1 верасня будзе прымаць дзяцей ў класе.
Паважаныя бацькі!
Адной з асноўных задач выхавання з’яўляецца выхаванне сапраўднага грамадзяніна сваей краіны, які паважае і шануе культуру і традыцыі свайго народа. З дадзенай нагоды, мы запрашаем Вас прыняць актыўны ўдзел ў афармленні выстаў работ традыцыйных беларускіх раместваў “Гліняная скарбонка” і “Льняны цуд”, якія будуць дзейнічаць з 8 па 19 красакавіка.
Толькі агульнымі намаганнямі, мы зможам выхаваць адукаванае і выхаванае дзіця.
Дзякуем за разуменне і неабыякавасць да арганізацыі выхаваўчага працэсу ва ўстанове дашкольнай адукацыі.
Паважаныя бацькі!
Запрашаем Вас прыняць удзел у бацькоўскім сходзе "Падрыхтоўка выхаванцаў старэйшага ўзросту да навучання ў школе", які адбудзецца 29 сакавіка ў 16.00.
7 сакавіка адбылося свята, прысвечанае Міжнароднаму жаночаму дню -8 сакавіка.
Выхаванцы павіншавалі сваіх матуль вершамі, песнямі, танцамі і добрымі словамі.
Паважаныя бацькі! Нагадваем Вам, што ў нашай установе дашкольнай адукацыі 8 сакавіка святочны выхадны дзень,9,10 сакавіка выхадныя дні.
Нагадваем, што вы адказваеце за бяспеку сваіх дзяцей і павінны забяспечыць умовы бяспечныя для іх знаходжання.
1 сакавіка вяселымі стартамі сустрэлі выхаванцы старэйшай групы і вучні першага класа. Спрыт, хуткасць і кемлівасць паказалі удзельнікі дзвюх каманд. У канцы спартыўнага адпачынку выхаванцы дзіцячага сада уручылі гасцям падарункі - лялькі марцінічкі (старажытныя славянскія вясновыя сімвалы-абярэгі. Лялькі з нітак чырвонага і белага колеру , у першы дзень вясны іх дораць знаёмым, сваякам, дамачадцам з пажаданнямі дабра, здароўя і шчасця).
Паважаныя матулі і бабулі! Запрашаем Вас на святочнае мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму жаночаму дню - 8 Сакавіка, якое адбудзецца 7 сакавіка ў 16.00 гадзін.
22 лютага адбылося свята, прысвечанае Дню абаронцаў Айчыны. Каманды спаборнічалі у спрыце і хуткасці, кемлівасці і знаходлівасці, а дапамагалі ім у гэтым госці свята.
Паважаныя таты і дзядулі! Сардэчна запрашаем Вас прыняць удзел у святочным мерапрыемстве, прысвечаным Дню абаронцаў Айчыны, якое адбудзецца 22 лютага ў 16 гадзін.
Паважаныя бацькі! Запрашаем Вас прыняць удзел у правядзенні Міжнароднага дня роднай мовы, які адбудзецца 21 лютага.