Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Падарожжа ў краіну здароўя.

Дата: 6 апреля 2020 в 16:50
Автор: Дорына Я. І.
333 просмотра

Здароўе з'яўляецца абсалютнай каштоўнасцю кожнага чалавека. Аналіз праблемы выхавання здаровага дзіцяці паказаў, што гэта пытанне з'яўлялася прыярытэтным з самых старажытных часоў і не страціла актуальнасці ў цяперашні час, а ва ўмовах эпідэміялагічнага становішча ва ўсім свеце існуе аб'ектыўная неабходнасць у фарміраванні ў дзяцей дашкольнага ўзросту адказных адносін да свайго здароўя.

Праца па фарміраванні ў дзяцей пэўнага ўзроўню ведаў і ўяўленняў пра сваё цела, пра сваё здароўе, практычных уменняў і навыкаў па догляду і беражлівым адносінам да свайго арганізму гэта сістэматычны штодзённы працэсТаму, плануючы падчас вясновых канікул тэматычны дзень «Падарожжа ў краіну здароўя» пытанне абароны сябе ад вірусных інфекцый быў адзначаны педагогамі дашкольнай установы як найбольш важны. Вядома, праца вялася ў гульнявой форме (як найбольш даступны для дзяцей дашкольнага ўзросту від дзейнасці). У госці да дзяцей прыйшла лялька-доктар, якая распавядала пра сродкі абароны ад вірусных інфекцый: мыццё рук пасля кожнага прыходу з вуліцы, змены відаў дзейнасці, перад прыёмам ежы; нашэнне маскі і яе змена кожныя 2 гадзіны; правядзенне вільготнай уборкі, неабходнасць вытрымлівання дыстанцыі пры зносінах з іншымі людзьмі і іншыя.

Пры разглядзе ілюстрацыі «Будова майго цела», асаблівая ўвага была ўдзелена органам дыхання і скуры. Дзецям патлумачылі, што дзякуючы скуры - мы можам «адчуваць». Разгледзелі і абмеркавалі тое, што небяспечна і шкодна для іх скуры; як паступіць і правільна сябе паводзіць ў грамадскіх месцах каб абараніць сябе ад віруснай інфекцыі.

Асноўныя гігіенічныя правілы, дзеці замацоўвалі, працуючы з алгарытмам мыцця рук. Падчас прыёму ежы, у чарговы раз была звернута ўвага дзяцей на акуратнасць і выкананне гігіенічных правілаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.