Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Алея дзяцінства

Дата: 30 мая 2019 в 12:29
Автор: Дорына Я. І.
175 просмотров

Алея дзяцінсва 30 мая (на  пярэдадні дня развітання з дзіцячым  садам) з’явілася на пустуючай тэрыторыі  каля Дзяржаўнай установы адукацыі “Зубкаўскі дзіцячы сад Клецкага раена”.

        Выпускное свята ў дзіцячым садзе сімвалізуе заканчэнне важнага этапу ў жыцці дзіцяці. У дзіцячым садзе дзеці сустракаюць сваіх першых сяброў, вучацца размаўляць і наладжваць свае адносіны ў калектыве, набываюць веды, неабходныя для паступлення ў школу. Сёння яны яшчэ дашкольнікі, а ў верасні сядуць за парты. Але  так хочацца пакінуць ў сэрцах напамін аб гэтым  часе.  Вось і  было вырашана закласці на пустуючай тэрыторыі  каля дашкольнай установы алею дзяцінства. З задавальненнем  і  адказнасцю да дадзенай справы падышлі выхаванцы-вупускнікі  і  іх матулі, сумеснымі намаганнямі высадзілі 9 кустоў дэкаратыўнай каліны.

      Алею дзяцінства высадзілі ўпершыню, але спадзяемся, што гэта стане добрай традыцыяй для нашых выпускнікоў. А значыць кожны май  тэрыторыя нашай установы дашкольнай адукацыі  будзе папаўняцца новымі дрэвамі - сімваламі пераемнасці пакаленняў, і наша алея дзяцінства перарасце ў сквер. Спадзяемся як будуць расці і мацнець нашы дрэвы, так і нашы вупускнікі будуць набірацца вопыту і ведаў, неабходных для дасягнення новых і  новых вяршынь.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.